Цікава ведаць: “Сухпай”

Цікава ведаць: “Сухпай”

Сухі паёк — індывідуальны набор прадуктаў харчавання, які павінен забяспечыць салдата неабходнай колькасцю ежы на пэўны перыяд часу, звычайна — на суткі.

Сухія пайкі ёсць у кожнай арміі свету і фарміруюцца па агульным прынцыпе: толькі прадукты з працяглым тэрмінам захавання, мінімальным аб’ёмам пры максімальнай каларыйнасці. Пры гэтым састаў “аўтаномных рацыёнаў” можа вельмі адрознівацца.

Для патрэб беларускіх Узброеных Сіл спецыяльныя прадукты не выпускаюцца, таму сухія пайкі фарміруюцца са звычайнага “магазіннага” асартыменту. Стандартны “сухпай” складаецца з банкі мясной тушонкі, дзвюх банак мясараслінных кансерваў і дзвюх упаковак галет, чатырох аднаразовых пакецікаў гарбаты, васьмі порцый цукру. Да прадуктаў харчавання можа дадавацца набор гігіенічных сурвэтак.

Байцы войск спецыяльнага прызначэння дадаткова атрымліваюць плітку шакаладу вагой 15 грамаў і некалькі цукерак.

Склад расійскага “сухпая” больш разнастайны ў першую чаргу за кошт “пры-смакаў”: ікры з кабачкоў, паштэту з печані, спецый, павідла, шакаладнай пасты, напояў. Ёсць у ім кава, малочны кактэйль, адаптон — гарбата з танізіруючымі дабаўкамі. Акрамя сурвэтак ён укамплектаваны запалкамі, прыстасаваннем для награвання ежы, запасам сухога спірту, аднаразовымі лыжкамі і камплектам для абеззаражвання вады.

З 2012 года ў расійскіх “сухпаях” з’явілася сала, сушаная рыба і жавальная гумка з прэпаратам, які стабілізіруе дзейнасць кішэчніка. Апошняе “ноу-хау” расіяне перанялі ад амерыканскіх калег, якія прыйшлі да разумення неабходнасці такой прафілактычнай меры на вопыце вядзення ваенных дзеянняў у розных рэгіёнах планеты. Відавочна з той жа нагоды сучасны “сухпай” арміі ЗША мае 20 варыянтаў, якія адрозніваюцца камбінацыяй асноўнага (мяснога) блюда і гародніннага “гарніру”.

Беларускі сухі паёк на фоне ўзгаданых аналагаў выглядае сціпла і нават крыху архаічна. Але на тое ёсць адна вельмі слушная прычына: нашы вайскоўцы не прымаюць удзел у баявых дзеяннях і служаць у звыклых для сябе кліматычных умовах.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем