Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 18 па 24 мая раскрыты крадзеж, зафіксавана 2 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 7 літраў самагонкі.

23 мая затрыманы мужчына, у якога зной-дзена 2 скруткі з рэчывам расліннага паходжання і прыстасаванне для курэння. Прызначана экспертыза.

У той жа дзень прадавец крамы паведаміў, што знаёмы з выгляду мужчына адкрыта выкраў бутэльку віна коштам 31.500 рублёў. Па падазрэнні затрыманы непрацуючы раней судзімы асіпаўчанін.

РАСК

Распачата 10 крымінальных спраў, 8 з якіх тычацца крадзяжу маёмасці.

18 мая з мехдвара ў в. Краснае з двух трактароў “Беларус”, што належаць АСВК “Калгас “Бярэзіна”, выкрадзена абсталяванне на суму звыш 30 млн рублёў.

Заведзена справа ў дачыненні непрацуючага раней судзімага гараджаніна, які 4 снежня каля кафэ “Транзіт” незаконна збыў 0,27 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

ДАI

Папярэджаны 181 выпадак парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнута 5 нецвярозых вадзіцеляў, 87 — якія не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, 2 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў на  вопратцы. Адбылося 9 ДТЗ.

Увага! Па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзецI!”. Усе аўтамабілісты ў светлы час сутак абавязаны ехаць з уключаным блізкім святлом фар. Тых, хто гэта патрабаванне праігнаруе, будуць караць штрафам у памеры да 2 базавых велічынь.

АУСТ

Узбуджана 2 крымінальныя справы, складзена 99 адміністрацыйных пратаколаў, у спецізалятар дастаўлена 3 чалавекі. Суправоджана 66 цягнікоў, з якіх знята 13 правапарушальнікаў.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 47 чалавек, у тым ліку 8 жанчын, 8 сямейных скандалістаў і 2 іншагароднія грамадзяніны.

IАЖіРС

Складзены пратаколы за забруджванне лесу бытавымі адходамі, стаянку механічнага транспартнага сродку ў прыбярэжнай паласе, па два — за незаконную рыбалку і гандаль у неналежным месцы.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем