Шклозавод у Ялізава: адступаць няма куды

Шклозавод у Ялізава: адступаць няма куды

Справы мясцовага шклозавода для ялізаўчан ужо не першы месяц застаюцца найбольш хвалюючай тэмай. І — не без прычыны. Прадпрыемства ніяк не можа выйсці з перыяду фінансавай нестабільнасці, прычым “святло ў канцы тунэля” перыядычна становіцца зусім слабым. Так, месяц-два таму аб’ём запазычанасці за энергарэсурсы ўзрос настолькі, што яшчэ крыху — і перад заводам магла б паўстаць змрочная перспектыва банкруцтва.

Мясцовыя жыхары не з чужых вуснаў ведаюць, што гэта такое — прыпыненне дзейнасці пасёлкаўтвараючага прадпрыемства. Напрыканцы мінулага стагоддзя эканамічны калапс напаткаў шклозавод “Кастрычнік”, і тое самым непрыемным чынам паўплывала на дабрабыт людзей, развіццё камунальнай гаспадаркі, гандаль і іншыя бакі пасялковага жыцця.

Зразумела, зараз не пачатак 2000-х, таму для другога па значнасці паселішча раёна верагоднасць паўторнага пераўтварэння ў эканамічна-дэпрэсіўны рэгіён амаль што нулявая. Гэта не азначае, што справы завода будуць палепшаны ў хуткім часе, аднак яны ўвайшлі ў спіс найбольш прыярытэтных пытанняў шкларобчай галіны, якія разглядаюцца на ўзроўні ўрада краіны. Інакш кажучы, за выпраўленне сітуацыі на “Ялізаве” ўзяліся лепшыя эканамісты краіны.

На сёння тут галоўная праблема — неканкурэнта-здольнасць прадукцыі па цане. З-за высокага кошту паліва — прыроднага газу і электраэнергіі — айчынная шклатара ўжо даволі доўгі час атрымліваецца даражэйшай, чым аналагічная расійская. Розніца ў “паліўнай частцы” яе сабекошту дасягнула крытычнага ўзроўню з-за дэвальвацыі расійскага рубля. Расійскія вытворцы набываюць 1.000 “кубоў” прыроднага газу за 70 долараў, беларускім жа шкларобам даводзіцца плаціць “умоўных адзінак” у 4,8 разоў болей!

Рынкі нашых краін не маюць мытных абмежаванняў, і таму, напрыклад, беларускім лікёра-гарэлачным заводам няма ніякага сэнсу купляць ялізаўскія пляшкі па 1.900 рублёў ды выдаткоўваць пэўныя грошы на перавозку, калі расіяне прапануюць той жа тавар за паўтары тысячы з бясплатнай дастаўкай. Пры гэтым нашы вытворцы працуюць на мяжы акупляльнасці, а іх канкурэнты — з нармальным, эканамічна абгрунтаваным узроўнем рэнтабельнасці.

Дык ці трэба здзіўляцца тэрыконам нерэалізаванай шклатары на двары шклозавода? 12 тысяч тон вырабаў — гэта рэальна многа і ў штучным вызначэнні, і ў аб’ёмах “замарожаных” абарачальных сродкаў…

Зразумела, самым   простым спосабам вырашэння цэнавога дыспарытэту было б увядзенне нейкіх мер па абароне айчыннага рынку шклатары, аднак такі варыянт мае больш недахопаў, чым пераваг. З пачатку года дзейнічае Еўразійскі эканамічны саюз, мэта якога — стварэнне для краін-удзельніц роўных умоў для перасоўвання тавараў, па-слуг, капіталу і рабочай сілы.

Для Беларусі, якая з’яўляецца адным з заснавальнікаў ЕўрАзЭС і мае ад   удзелу ў гэтай арганізацыі значную выгаду ў цэлым, ствараць прэцэдэнт “мытнай вайны” з расійскімі шкларобамі ніяк нельга. Як сведчыць міжнародны вопыт, у такіх далікатных сітуацыях звычайна прымяняюцца меры “паўзучага пратэкцыянізму”: увядзенне новых правілаў для спажыўцоў шклатары (напрыклад, разліў напояў выключна ў шкляныя — экалагічна чыстыя — бутэлькі) і яе вытворцаў (скажам, дазвол на ўжыванне на тэрыторыі краіны толькі тых шклавырабаў, якія маюць еўрапейскую сертыфікацыю ХАССП). Аднак унясенне радыкальных змен у нарматыўную базу, якая рэгулюе ўзгаданыя аспекты работы ежавай і шкляной прамысловасці, справа няпростая, і да таго ж невядома, наколькі абгрунтаваная ў плане агульнадзяржаўнай выгады.

Магчыма, існуюць і іншыя шляхі выратавання беларускага шкларобства — як стала вядома з рэспубліканскіх СМІ, зараз на ўзроўні ўрада краіны, міністэрства архітэктуры і будаўніцтва рыхтуецца адпаведны пакет дакументаў. Пакуль жа прынята рашэнне аб зніжэнні для беларускіх шкларобаў кошту прыроднага газу прыблізна ў 1,5 раза — да 180 долараў за 1.000 кубічных метраў. Такая мера не вырашыць праблему канкурэнтаздольнасці айчыннага шкла, аднак пэўную перадышку шкларобам дасць. Гэта нямнога, але ж лепш, чым нічога.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем