Чыгунка ў Асіповічах: нялёгкі шлях да вынаходніцтва

Чыгунка ў Асіповічах: нялёгкі шлях да вынаходніцтва

Па выніках мінулага года званне “Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі” прысвоена 30 спецыялістам, і ў іх ліку — галоўны інжынер лакаматыўнага дэпо Асіповічы Iгнацій БарадзIн. Эканамічная эфектыўнасць яго апошніх рацпрапаноў склала 139,4 мільёна, агульная — каля 250 мільёнаў рублёў.

Ignatiy-Borodin-zhd-ratsionalizator

Сваю высокую і заслужаную ўзнагароду Iгнацій Валер’евіч захоўвае ў рабочым кабінеце, як і 9 пасведчанняў на свае рацыяналізатарскія прапановы.

Вось самае першае, а таму асабліва памятнае, ад 2004 годана прыстасаванне для праціркі шчотак электрычных машын. З кваліфікацыяй інжынерамеханіка і дыпломам БелДУТа па спецыяльнасці «Рухомы састаў чыгуначнага транспарту» прыйшоў у лакаматыўнае дэпо 12 гадоў таму. Працаваў спачатку памочнікам машыніста, потым зменным майстрам, а далей прызначылі майстрам рамонтнага цэха. Каб спрасціць, паскорыць працэс работы і знізіць выдаткі, і заняўся пытаннем рацыяналізацыі працы. Эканоміць даводзілася не толькі рэсурсы, але і часкамп’ютарызаваў разлік здзельных нарадаў: дзякуючы праграме Ехсеl шматгадзінная работа з калькулятарам змянілася двуххвіліннайза маніторам. Вядома, зараз такаяінавацыя” выклікае ўсмешку, але калікамп’ютарная граматнасць” яшчэ не была пагалоўнайВось так атрымаў яшчэ адно пасведчанне, але галоўнае, что вельмі палегчыў разлікі сабе і пераемніку, які карыстаўся маёй табліцай яшчэ нямала гадоў.

Пазней Барадзін працаваў інжынерам-тэхнолагам, начальнікам вы-творча-тэхнічнага аддзела, а 11.11.11 года памятная дата — заняў пасаду галоўнага інжынера, у абавязкі якога ўваходзіць і курыраванне рацыяналізатарскай дзейнасці:

Як рацыяналізатар са стажам заўважу, што больш ідэй і прапаноў у мяне і другіх нашыхкулібіных” з’яўляецца, як правіла, восенню і зімой. У гарачы летні сезон, калі пік перавозак, актыўнасць зніжаецца: каб увасобіць рацпрапанову ў жыццё, трэба аформіць неабходную дакументацыю, а гэта немалы час. Працэдура даўно адладжаная: аўтар ідэі падае заяўку з апісаннем прапановы, прыкладае да яе чарцёж або фатаграфіі, а потым яе лёс вырашаецца калегіяльна. Спачатку яго вывучаюць інжынерытэхнолагі, потым сваё важкае слова па частцы эканамічнага эфекту ўносіць эканаміст і г.д. Так, распрацоўка дзвюх рацыяналізатарскіх прапаноў для аптымізацыі працэсу мыццянасычэння паветраных фільтраў лакаматыва ЧМЭ-3, за аўтарства якіх і атрымаў званне лепшага, ішла ўвесь папярэдні годроўна столькі часу занялі распрацоўка чарцяжоў, атрыманне матэрыялаў праз аддзел матэрыяльнатэхнічнага забеспячэння Магілёўскага аддзялення, узгадненне дакументаў і канчатковы этапузгадненне. Адзначу, што галоўная заслуга ва ўвасабленні ідэі ў жыццёкаласальная работа светлых галоў і залатых рук нашага дэпо: майстра Леаніда Андрушкевіча, інжынера Алы Путрык, начальніка ВТА Сяргея Пахомава і многіх другіх. З такой камандай любая задача па плячы, а планывялікія: на чыгунцы развіццю і стымуляванню тэхнічнай творчасці надаецца вялікая ўвага, таму новыя прапановы не павінны доўга сябе чакаць.

Соф’я САВАЙТАН.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем