Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

АДУКВП “Райсэрвіс” да майскіх свят расквеціў горад стракатымі цюльпанамі — больш за 6 тысяч цыбулін раслін высаджана на клумбы. Гэтым кветкам аддалі перавагу з-за яркай афарбоўкі і добрай прыжываемасці. Зараз рыхтуюць да высадкі тагеціс, агератум, астры, петунію і іншыя аднагадовыя культуры.

У маі распачаўся сезон фантанаў. Спачатку падключылі штучны вадаток на сажалцы ў парку і каля раённага Цэнтра культуры, пазней зацурчаў фантан у скверы каля райаддзела адукацыі. Першы з названых, дарэчы, плануецца рэканструяваць: змяніць кампазіцыю і напрамак струменяў.

Бібліятэчная сетка раёна ўжо правяла шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да свята Перамогі. Выдадзены зборнік вершаў паэтаў Асіповіччыны “Прайшла па зямлі вайна”. У раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў конкурс чытачоў “Дзеці пра вайну”. Усе бібліятэкі задзейнічаны ў правядзенні гістарычнай экспедыцыі “Нам не выкрасліць з памяці вайну”, у рамках якой адбыліся ўрокі памяці, вусныя часопісы.

Прадпрыемствы і ўстановы павіншавалі ветэранаў вайны са святам і ўручылі ім каштоўныя падарункі. Так, АДУКВП “Водаканал” тром змагарам уручыў мікрахвалевыя печы і мультыварку. Прадстаўнікі ДЛГУ “Жорнаўская эксперыментальная лясная база Iнстытута лесу НАН Беларусі” парадавалі двух ветэранаў матэрыяльнай дапамогай па паўмільёна рублёў, а аднаго з пажылых людзей забяспечылі піламатэрыяламі на рамонт паркана.

Смачная і карысная прадукцыя, якая вырабляецца на ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” і філіялам “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”, у чарговы раз атрымала высокую ацэнку: прадпрыемствы сталі лаўрэатамі прэстыжнага конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” за 2014 год.

Філіял Аўтапарк № 19 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» абслугоўвае 31 прыгарадны і 16 гарадскіх маршрутаў. Штодзённа на лініі працуе 5 кантралёраў пасажырскага транспарту, якім даводзіцца высаджваць да 15 безбілетных пасажыраў у дзень.

Жадаючым трапіць у катэгорыю «зайцоў» трэба памятаць, што адмова ад аплаты праезду пазбаўляе магчымасці набываць паліва для выканання перавозак і запчастак для рамонту аўтобусаў. Аўтапарк за ўласныя сродкі страхуе пасажыраў ад няшчасных выпадкаў на суму да 5 тысяч еўра. Калі адсутнічае праязны дакумент, пры надыходзе страхавога выпадку пасажыр не можа разлічваць на грашовае пакрыццё.

Последние новости

Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и другие лидеры стран СНГ около часа общались в закрытом формате после саммита 

10 октября 2025
Читать новость
Власть

Стали известны подробности международных контактов Лукашенко на полях саммита СНГ

10 октября 2025
Читать новость
Общество

Кассы самообслуживания в Осиповичах: удобство будущего или потеря человеческого общения?

10 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем