Дзень прызыўніка ў Асіповічах

8 ліпеня ў МПЦ “Равеснік” урачыста прайшоў Дзень прызыўніка. Сабраліся сюды юнакі, якія ў бліжэйшы час рушаць у нялёгкі, але важны шлях — шлях, які завецца АРМIЯЙ.

Навабранцы атрымалі віншаванні і словы падтрымкі ад ваеннага камісара падпалкоўніка Мікалая Гомана, старшынь раённых арганізацый Беларускага саюза афіцэраў падпалкоўніка запасу Міхаіла Слесарэнкі і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане маёра запасу Юрыя Корбана, начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Ларысы Волкавай. А сяржант Ягор Глазуноў, які зараз служыць у 51-й змешанай артылерыйскай групе, даў прызыўнікам карысныя парады аб тым, як хутчэй адаптавацца да вайсковага побыту.

Будучыя салдаты атрымалі павесткі і адмысловыя армейскія сувеніры — маленькія каляндарыкі на паўтара года…

Своеасаблівым падарункам для прысутных стаў канцэрт, які наладзілі самадзейныя асіповіцкія артысты: танцавальны калектыў “Апрель”, вакальная група “Кристалл”, спевакі Альберт Храмых, Вікторыя Пыжык, Сяргей Мурашкінцаў.

З якім жа настроем ідуць у армію сённяшнія прызыўнікі? Трэба прызнаць, што з розным. Аднак большасць усё ж пагаджаецца са словамі 19-гадовага навабранца Юрыя Кабылянца:

— Мне хочацца патрапіць у армію. Шмат існуе меркаванняў аб ёй. І добрых, і дрэнных. Але не баюся цяжкасцей, наадварот, лічу, што толькі пераадолеўшы свае слабасці, магу стаць паўнацэнным мужчынам.

Пастфактум.

Паралельна з прызывам ідзе і звальненне, і гэта дае магчымасць параўнаць, з якімі ўражаннямі асіповіцкія хлопцы пакідаюць тэрміновую службу.

Нікалай Сарагавец, сяржант 465-й ракетнай брыгады:

Здаецца, што зусім нядаўна мяне праводзілі ў армію. З самага пачатку імкнуўся выконваць абавязкі сумленна, і ўжо праз 3 месяцы атрымаў званне малодшага сяржанта, пачаў кіраваць аддзяленнем, у складзе якога тройка радавых…

Час ляціць хутка, і 19 ліпеня мая служба скончыцца. Але ведаю: тое, чаму навучылі ў арміі, не аднойчы спатрэбіцца ў жыцці. Моцная дружба, узаемавыручка — вось сакрэт поспеху! І гэтым дэвізам буду карыстацца заўсёды.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Бобруйского межрайонного комитета госконтроля проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичском районе

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Обеспечим безопасность на кухне!

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 17 августа на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие под девизом «Соблюдаем ПДД на двух колёсах!»

15 августа 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем