Задзейнічаны ўсе рэсурсы

Задзейнічаны ўсе рэсурсы

Ураджай-2015

Паказчык па яравой сяўбе ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” на сёння ўжо пераваліў за 90%, і лічба гэта, па вялікім рахунку, мяняецца з кожнай гадзінай. Зараз на сяўбу кукурузы — пад яе адведзена 1249 гектараў — у асноўным і накіраваны намаганні. Запланавана справіцца з культурай у самыя кароткія агранамічныя тэрміны, каб атрымаць ураджайнасць каля 500 цэнтнераў на круг. Смела, але рэальна! Для гэтага папярэдне былі зроблены ўсе неабходныя тэхналагічныя крокі.

belshina-agro-tehnika

Да слова, на мінулым тыдні сельгаспрадпрыемства атрымала цэлую лінейку новых трактароў: МТЗ 1523 і 82 — па тры адзінкі, два МТЗ-95 і адзін 1221, і ўсе “восемдзесят другія”, напрыклад, ужо заняты на кукурузных палетках. Рашэнне аб тэхнічным узмацненні гаспадаркі было прынята таму, што знос машынна-трактарнага парка філіяла складае каля 50%, так што дапамога галаўнога прадпрыемства аказалася своечасовай: набытыя жалезныя памочнікі дазволяць аптымальна захоўваць тэхналагічнасць працэсу пры апрацоўцы глебы і нарыхтоўцы кармоў, сезон якой ужо хутка распачнецца.

Ці хапае ў гаспадарцы механізатараў? Намеснік дырэктара па вытворчасці Васіль Жук адзначыў, што з гэтай катэгорыяй работнікаў справы паступова наладжваюцца. Калі яшчэ зімою была адчувальная цякучасць кадраў, то зараз сітуацыя стабілізуецца: з 47 месцаў “гуляюць” толькі тры. Спецыялістаў, якія адказна ставяцца да работы і зацікаўлены ў яе добрых выніках, тут заўсёды возьмуць з задавальненнем. А калі ў кадрах стабільнасць, гэта любому сельгаспрадпрыемству толькі на карысць. Філіял жа, у сваю чаргу, прадастаўляе не толькі рабочае месца, але і магчымасць вучыцца. Ды і аплата працы добрая.

traktoryi-belshina-agro

Сёлета, як раней ужо расказвала “раёнка”, атрымалі новую тэхніку амаль усе нашы калгасы, і многія гаспадаркі гатовы ўзяць на работу трактарыстаў. Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ёсць па некалькі вакансій, напрыклад, у калгасах “Ясень” і “Новы шлях”. Прычым, упраўленне можа даць накіраванне не толькі на працу, а і на вучобу пад гарантыю ўладкавання. Будучыя трактарысты едуць за ведамі ў Бабруйск, Магілёў, Мінск — у залежнасці ад таго, дзе хутчэй фарміруецца група. Мяркуем, што і гэта інфармацыя можа стаць карыснай тым, хто заняты пошукам рабочага месца.

Ну а ў філіяле ў хуткім часе плануюць правесці ўрачыстае мерапрыемства з падвя-дзеннем вынікаў веснавой сяўбы. Як падзялілася намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аксана Самусенка, абавязкова будуць ад-значаны Фёдар Цяцерын, які засеяў амаль 900 гектараў, Аляксандр Курыльчык — 635, Уладзімір Мяцельскі — 219, а таксама Віктар Курыльчык, Уладзімір Стракуноў, Міхаіл Шчапёткін, Яўгеній Ачапоўскі. I гэтыя руплівыя хлопцы не шкадуюць, што некалі абралі прафесію механізатара. Хто шчыра працуе, таму і гонар!

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем