На прэс-канферэнцыi

На прэс-канферэнцыi

Domanevskiy

для прадстаўнікоў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі  старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі 30 красавіка адказаў на паўтара дзясятка пытанняў, якія тычыліся, натуральна, самых розных бакоў жыцця рэгіёна. У прыватнасці, губернатар адзначыў, што на Магілёўшчыне распрацаваны комплекс мер па вываду з крызісу праблемных прадпрыемстваў.

Па словах Уладзіміра Віктаравіча, зараз каля 50 сярэдніх і буйных працоўных калектываў маюць пэўныя цяжкасці з загрузкай сваіх магутнасцей і збытам прадукцыі. На гэтых вытворчасцях працуе каля 10 тысяч чалавек, з якіх больш за палову робяць не поўны рабочы тыдзень, а звыш тысячы адпраўлены ў вымушаны адпачынак. Складанасці на гэтых вытворчасцях перш за ўсё абумоўлены аб’ектыўнымі прычынамі і рэаліямі склаўшайся няпростай знешняй эканамічнай сітуацыі, змяненнямі запытаў спажывецкага рынку. У той жа час усе яны знаходзяцца на кантролі мясцовых органаў улады, і зараз прымаюцца пэўныя меры для выпраўлення становішча. Людзям, якія трапілі ў складанае фінансавае становішча, аказваецца адрасная матэрыяльная падтрымка.

У ліку найбольш праблемных калектываў кіраўнік вобласці назваў ААТ “Фандок”, ЗАТ “Вяснянка” і ААТ “Магілёўскі завод “Строммашына”. “Па кожнаму з іх распрацаваны комплексныя праграмы выхаду з крызісу, і мы спадзяёмся, што яны хутка выйдуць на стабільную работу”, — выказаў упэўненасць Уладзімір Даманеўскі.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем