Асіповіччына, увага: фотаконкурс!

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, народны аматарскі фотаклуб “Раніца” раённага Цэнтра культуры пры інфармацыйнай падтрымцы газеты “Асіповіцкі край” праводзяць раённы фотаконкурс “Зямля пад белымі крыламі”. Яго мэта — далучэнне жыхароў Асіповіччыны да гісторыі, культуры, прыроды роднага краю, стымуляванне творчай, пазнавальнай і сацыяльнай актыўнасці фотааматараў.
Работы прымаюцца ў дзвюх намінацыях: “Прыгажосць роднага краю” і “Нашы землякі”. Узроставыя катэгорыі: дзеці ад 10 да 18 гадоў і дарослыя.
Па 22 мая прымаюцца здымкі ў лічбавым выглядзе (па электроннай пошце orck@tut.by з паметкай “фотаконкурс” альбо па адрасе: вул. Сумчанкі, 9, РЦК), а з 25 мая па 19 чэрвеня прадстаўляюцца друкаваныя работы, адабраныя аргкамітэтам з прысланых у электронным выглядзе.
Прымаюцца чорна-белыя і каляровыя здымкі памерам 20х30, 30х40(45). Кожны павінен суправаджацца анатацыяй па наступнай форме: назва здымка, намінацыя, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, узрост, дамашні адрас, кантактны тэлефон.
Па выніках конкурсу арганізуецца фотавыстава ў РЦК, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Пераможцы атрымаюць Дыпломы і каштоўныя прызы.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 26-6-30, 22-6-38.
