Дзе бяруць пачатак малочныя рэкі?

Дзе бяруць пачатак малочныя рэкі?

На гэта пытанне можна адказаць па-рознаму: на зялёных лугах, у багатых яслях, ва ўмелых руках. Загадчыца ж МТФ № 2 “Яльцоўка” СВК “Калгас “Лапічы” Ніна Ёшчык лічыць, што поспех у працы ў першую чаргу залежыць ад адказных да яе адносін. Дарэчы, да таго, як уладкавацца 4 гады таму на ферму, Ніна Ігнатаўна жыла ў Бабруйску і рабіла на заводзе. Але, калі чалавек захоча, можа паспяхова авалодаць любой прафесіяй. Галоўнае — любіць справу, якой займаешся, і разумець яе значэнне для грамадства і сябе асабіста. Не раз працаўніца пераконвалася ў тым, што калі выконваеш свае абавязкі добрасумленна, ад работы абавязкова атрымаеш дастойную аддачу.

Вынікі на гэтай ферме і сапраўды добрыя: за першы квартал валавая вытворчасць прадукцыі склала 195 тон — 125,3% да леташняга. Ад кожнай каровы атрымана па 1.180 кілаграмаў малака, тады як, напрыклад, сярэднераённая лічба — 983. Зараз у гаспадарцы справы з вытворчасцю малака таксама ідуць паспяхова: паказчык адзін з лепшых сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна — 113%. Нараўне знаходзіцца толькі калгас “Авангард”.

kolhoz-lapichi
На здымку: аператар машыннага даення Таісія Кот, дзяжурны жывёлавод Таісія Шкутко, загадчыца Ніна Ёшчык, начны даглядчык Таццяна Койпіш, жывёлаводы-даглядчыкі Аляксандр Сафарэвія і Iгар Бранявіцкі.

На ферме ў Яльцоўцы працуе 5 аператараў машыннага даення, з якіх адна даярка падменная, 3 жывёлаводы-даглядчыкі, начны даглядчык, дзяжурны жывёлавод і слесар. Хоць некаторым даводзіцца дабірацца на работу з Лапіч, Ручая, бягучасці кадраў няма, за апошні год ніхто не звольніўся. Гэта сведчыць, што працаваць тут людзям камфортна.

Узначальвае калектыў Ніна Ігнатаўна год, сваіх работнікаў толькі хваліць. Адчуваецца, што працуе адна зладжаная каманда, чым больш “ачкоў” у асобна ўзятага “іграка”, тым больш высокі агульны залік. Канечне, ніхто не адмяняў матэрыяльны стымул, але на зарплату тут не скардзяцца: аплата працы прапарцыянальна колькасці надоенага малака, яго якасці і захаванасці цялят. Хоць спіс складаемых можна і працягнуць, арыфметыка даволі простая.

Добрым надоям спрыяе захаванне санітарных патрабаванняў і тэхналагічнасці працэсу. На ферме арганізавана трохразовае даенне, кармленне адбываецца згодна са складзеным заатэхнікам рацыёнам. Наконт кармоў праблем няма — хапае і сіласу, і сенажу, і сена. Своечасова набываецца камбікорм — без гэтага кампанента ніяк. Рэгулярна наведваюць ферму ветурач і аператар па штучным асемяненні жывёлы. Важна, каб каровы былі здаровыя і своечасова пакрываліся.

На належным узроўні на ферме ахова працы і тэхніка бяспекі. Нядаўна ў суседняй гаспадарцы на цялятніку здарыўся пажар, таму не лішняе дадатковы раз звярнуць увагу наконт правілаў бяспекі і ў сваім кароўніку. І тут усё ў парадку: грубка для ацяплення бытавога памяшкання адпавядае патрабаванням, кацёл для падагрэву вады для мыцця даільнай сістэмы і вымя кароў таксама спраўны. Ды і ферма без нагляду ніколі не застаецца. У вытворчасці малака значныя ўсе бакі!

Валянціна КОРБАЛЬФота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем