Школьныя музеі Асіповіцкага раёна: Ліпень

Школьныя музеі Асіповіцкага раёна: Ліпень

Імя ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Анатоля Кернажыцкага добра вядома жыхарам гэтага населенага пункта. Педагог доўгі час узначальваў тут школьны калектыў, выхаваў не адно пакаленне сяльчан. Яшчэ ў 1958 годзе па яго ініцыятыве была распачата пошукавая работа, і вучні з настаўнікамі сабралі цікавы матэрыял пра партызан-флегантаўцаў.

Першым экспанатам стала пісьмо былога камісара атрада імя Флегантава І.В.Жохава, у якім паведамлялася, што ў лістападзе 1942 года ў баі з нямецкім гарнізонам, размешчаным у Ліпені, загінулі 5 партызан. Жохаў прасіў, каб вучні дапамаглі знайсці месца іх пахавання. Просьбу камісара выканалі. Стала вядома, што яго сябры пахаваны ў брацкай магіле ў парку в. Ліпень. Завязалася перапіска з роднымі народных мсціўцаў…

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Добра памятаю, як падчас вучобы ў школе штогод адпраўлялі партызанам пасылкі з яблыкамі, кожны з вучняў ведаў іх прозвішчы, — гаворыць дырэктар школы Жанна Курыльчык. — Першапачаткова ўсе сабраныя звесткі пра дзейнасць флегантаўцаў змяшчаліся ў класе на спецыяльных стэндах, а пасля з’явілася магчымасць размясціць каштоўны скарб у асобным памяшканні, дзе раней жылі паважаныя людзісем’і Кунько і Кернажыцкіх. Музей адкрыўся ў 1980 годзе. Паступова дапаўняўся новымі экспанатамі, якіх зараз больш за тысячу. У экспазіцыі некалькі раздзелаў, у тым лікупра вайну. Прадстаўлены фотаздымкі, біяграфічныя дадзеныя лясных байцоў, успаміны іх родных, сяброў. Многа ўзнагародных знакаў, пасведчанняў да іх, асабістыя рэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай, рэшткі гільз, патронаў, знойдзеных следапытамі. І цікавасць да гісторыі сваёй мясцовасці ў вучняў не знікае, пошукавая работа працягваецца.

Флегантаўцы змагаюцца

Як вядома, конная група А.К. Флегантава прыбыла ў распараджэнне асіповіцкіх партызан восенню сорак другога па заданні ЦК КП(б) для аказання дапамогі атраду 210 зброяй, боепрыпасамі і літаратурай, — расказвае маладая настаўніца гісторыі Вольга Падвойская, якой даручана ўзначальваць музей. Сам Флегантаў загінуў непадалёк ад вёскі Ігнатоўка, ды і некаторыя байцы знайшлі апошні спачын на ліпенскай зямлі. У нас захоўваецца спіс з адрасамі ветэранаў партызанскай брыгады імя Флегантава, які складзены Іванам Васільевічам Жохавым у сакавіку 1968 года. У ім — 97 прозвішчаў. У тым ліку і Мікалая Паўлавіча Смірновааўтара кнігіАд Масквы да Брэста“. У нас жа захоўваецца яе рукапіс. Таксама захаваліся баявыя лісткі рукапіснага літаратурнамастацкага часопіса атрадаБаявы” ўзгаданай брыгады.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Яшчэ адзін цікавы экспанат — верш паэтэсы Яніны Крайнік, які выдаваўся ў партызанскай друкарні 5 разоў агульным тыражом 5 тысяч экзэмпляраў. У ім апісаны зверствы гітлераўцаў падчас студзеньскай блакады. Чытаць іх без слёз немагчыма:

Разгул фашистов беспредельный:
Там поджигают, там громят,
Там вещи тянут — это цель их,
Там скот ревет, дома горят.
Как звери злые, нападают
На мирных женщин и детей.
В мороз трескучий выгоняют
Несчастных с хаты со своей.
Одних секут, других стреляют.
Им воля действия дана.
Живых детей в огонь бросают.
А в чем же их была вина.
И страшный крик, рыданья, стоны
Слились в один протяжный вой.
Вот в этом Гитлера законы.
Вот это Гитлера покой.

Сярод шматлікіх фотаздымкаў, сабраных у музеі, ёсць партрэт ляснога байца Івана Раманава, напісаны невядомым мастаком.

Сям’я Кунько

Ёй у музеі прысвечаны цэлы стэнд. Уладзімір Данілавіч і Вера Маркаўна прыехалі ў Ліпень да вайны настаўнічаць: ён узначаліў школу, яна выкладала матэматыку. У сям’і было трое дзяцей, Уладзімір, Марк і Рыма. У 1938 годзе Уладзіміра Данілавіча арыштавалі і праз некалькі месяцаў расстралялі. Здарылася так, што перад самым пачаткам вайны Вера Маркаўна паехала ў санаторый у Севастопаль, Валодзя быў у Мінску, Марк — у Магілёве, а Рыма засталася адна. Хутка браты вярнуліся ў Ліпень, і ўсе трое апынуліся ў партызанах. Пра іх гераічны шлях добра ведаюць не толькі на Асіповіччыне, але і за яе межамі.

Кунько сябравалі з Пелагеяй Сакольчык, якую ў атрадзе называлі партызанскай маці. Пасля вайны яна была частым госцем у школе, ёй таксама прысвечаны адзін з музейных стэндаў.

Чырвонаармейская кніжка

Яна належыць байцу Аляксандру Сцяпанавічу Есіну — аўтаматчыку 16 гвардзейскай Рэчыцкай танкавай брыгады. Загінуў пры вызваленні Асіповіцкага раёна ў баі з фашыстамі, якія вырваліся з “бабруйскага катла” і апынуліся ў раёне вёскі Усціж.

Дзякуючы пошукавай рабоце знойдзены прозвішчы загінуўшых і другіх у тым баі. Сярод іх Рыгор Хромаў, Іван Ушакоў, Сямён Юрчанка, Мікалай Ільіных, Барыс Ахцямаў, Васілій Ткачоў, Фоттах Міркюнусаў, Мікалай  Хвастоў, Хасан Шакіраў. Магчыма, яны пахаваны ў брацкай магіле ў Брыцалавічах.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Таксама стала вядома, што пры выхадзе батальёна з акружэння каля вёскі Усціж прапалі без вестак Андрэй Калінічэнка, Іосіф Кірэеў, Міхаіл Сінькоў, Міхаіл Мелказераў, Іван Кукобін, Аляксандр Лушнікоў. На жаль, да гэтага часу іх лёс невядомы.

Радыстка-чырванафлотніца

Жыхарка Ліпеня, ураджэнка Перм-скай вобласці Ніна Афанасьеўна Савельева перадала ў музей фотаздымак, зроблены ў далёкім 1943 годзе. На ім такі надпіс: “Краснофлотцу Савельевой за отличную боевую подготовку. Начальник школы связи УОКБФ подполковник Колобов”.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем