Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 6 па 12 красавіка раскрыта 2 крадзяжы, зафіксавана 6 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 140 літраў брагі, 0,5 — самагону, 3 — піва з пратэрмінаванай датай прыдатнасці. Выяўлены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. Устаноўлена месцазнаходжанне 5 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. Знікла без вестак 15-гадовая жыхарка в. Ясень, якая раней не раз сыходзіла з дому.

РАСК

Распачата 8 крымінальных спраў, з іх 2 — па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў, 5 — па крадзяжу маёмасці. Па матэрыялах АБЭЗ заведзена справа супраць заатэхніка-селекцыянера аднаго з аграпрадпрыемстваў, якая шляхам афармлення фіктыўнага акта аб выкананых работах завалодала сумай звыш 4 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 168 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 3 нецвярозыя вадзіцелі, 66 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 8 пешаходаў. Адбылося 2 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.

АУСТ

Складзена 70 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 92 цягнікі, з якіх знята 13 правапарушальнікаў, у спецізалятар дастаўлена 5 чалавек, знойдзена 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку.

Увага! «Прамая лінія» з камандзірам палка патрульнапаставой службы УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталем Літвіненкам і начальнікам Асіповіцкага АУСТ Уладзімірам Мамсікавым адбудзецца 16 красавіка з 11 да 13 гадзін па тэл. 6-25-46. Кругласутачная «гарачая лінія» арганізавана па тэл. 22-1-07.

Спецізалятар

Для працверажэння размешчана 6 жанчын і 39 мужчын.

РАНС

Тры пажары зарэгістраваны 12 красавіка. У райцэнтры па вул. Iнтэрна-  цыянальнай пашкоджаны дах і перакрыцце хлява; у в. Каменічы згарэла 2 свінні і знішчаны дашчаная прыбудова, перакрыцці, дах, пашкоджаны сцены памяшкання, з цаглянага будынка цялятніка ў в. Малая Грава, дзе агнём знішчана 900 квадратных метраў даху і перакрыцця, эвакуіравана 79 цялят, а 11 жывёл выратаваць не ўдалося.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы за незаконную рыбалку: за крадзеж сажалкавай рыбы і парушэнне правілаў лесакарыстання і мыйку аўтамабіля ў неналежным месцы.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем