Школьныя музеі Асіповіцкага раёна: Свіслач

Школьныя музеі Асіповіцкага раёна: Свіслач

Гісторыя гэтага населенага пункта надзвычай багатая і разнастайная. Каб захаваць яе, у мясцовай школе ў 1998 годзе быў створаны музей. Яго адкрыццю папярэднічала шматгадовая пошукавая праца ўсяго калектыву пад кіраўніцтвам былога дырэктара, настаўніка гісторыі Аляксандра Цімошчанкі. Асноўны фонд утрымлівае каля 500 экзэмпляраў. У экспазіцыі — звыш 15 раздзелаў, 4 з іх прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны.

Асабістыя рэчы, пісьмы з фронту, пасведчанні аб узнагародах, карты, схемы, фотаздымкі, успаміны, фанатэка — усё гэта размешчана ў асобным пакоі на стэндах і вітрынах.

svisloch-muzey-3

Цяперашняя гаспадыня музея — настаўніца гісторыі Алена Кулак.

— Трэба аддаць даніну павагі маім папярэднікам, — гаворыць яна. Дзякуючы іх карпатлівай працы сёння свіслачане і госці аграгарадка маюць магчымасць завітаць сюды і атрымаць карысную інфармацыю пра падзеі, што адбываліся на гэтай зямлі ў розныя часы. Музей пастаянна папаўняецца новымі звесткамі, якія здабываюцца літаральна па драбніцах. Асабліва прыемна, калі ўдаецца адкрыць раней невядомы факт. Адносна нядаўна на адрас школы прыйшло пісьмо ад ветэрана Узброеных Сіл Рудольфа Траўкіна, які жыве ў Мінскім раёне. У ім змяшчаецца інфармацыя пра апошнія дні жыцця яго бацькі Аляксея Iосіфавіча, які гераічна загінуў пры абароне моста цераз раку Свіслач каля нашай вёскі ў канцы чэрвеня 1944 года. Ён падзяліўся таксама весткай аб тым, што імя яго бацькі будзе ўнесена ў дадатак да кнігіПамяць“, падзякаваў настаўнікам і вучням школы  за тое, што прозвішча Траўкін А.I. цяпер увекавечана на абеліску загінуўшым воінам і партызанам. “Цяпер, калі месца пахавання лейтэнанта Траўкіна афіцыйна абазначана, тая страшэнная вайна для нашай сям’і скончана”, — напісаў ён.

А яшчэ Рудольф Аляксеевіч са зноскай на архіўныя дакументы расказаў аб драматычных падзеях апошніх чатырох чэрвеньскіх дзён, што адбываліся каля мастоў цераз рэкі Бярэзіна і Свіслач, абарону якіх вялі байцы 413 і 82 стралковых дывізій. Ёсць і такая інфармацыя: па дадзеных архіва Міністэрства абароны Расіі, колькасць забітых 30 чэрвеня 1944 года па асабовым складзе 413 стралковай дывізіі склала каля 150 чалавек, у тым ліку афіцэраў — 21, радавых і сяржантаў — 114. Шасцёра воінаўвызваліцеляў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза менавіта за гэтыя баі: Мікалай Кліменка, Мікалай Рамашка, Сяргей Пяцялін, Аляксандр Матросаў, Дзмітрый Грыгор’еў, Сцяпан Авяр’янаў. Трое першыхпасмяротна. Пахаваны, як вядома, у Свіслачы, Ялізаве і Магілёве адпаведна. Пра подзвігі кожнага добра вядома асіпаўчанам з кнігіПамяць“. А вось прозвішча Авяр’янава там, на жаль, адсутнічае…

Лічыўся забітым

Захоўваюцца ў музеі і сшыткі з успамінамі былога вызваліцеля Свіслачы Сцяпана Зіноўевіча Калінічэнкі, якія ён даслаў у школу ў 1989 годзе. У той час ветэран жыў у Новакузнецку. Вось некаторыя вытрымкі з яго запісаў:

З 9 месяцаў знаходжання на фронце амаль палову правёў у наступальных баях, быў двойчы паранены. Вызваленне Свіслачы памятаецца амаль да драбніц…

svisloch-muzey-2

З 29 па 30.06.1944 з Віркава ноччу прабіраліся лясной дарогай, выйшлі на ўсход берага Бярэзіны, наша 4 стралковая рота фарсіравала яе на лодках з дапамогай партызан у месцы злівання дзвюх рэк. У гэты час ішоў вялікі бой у раёне моста ракі Бярэзіны. Пры ўваходзе ў Свіслач нарваліся на ахоўны гарнізон праціўніка, які складаўся з немцаў, уласаўцаў, паліцаяў. Завязаўся бой, але перавага была на нашым баку. Прайшлі па мястэчку і апынуліся каля драўлянага моста, што ахоўваўся разведчыкамі ўзвода Аляксандра Матросава”.

Успамінае Калінічэнка пра многіх баявых таварышаў: Пушкары Павел Рагулін і Iван Андрэеў сваімі дзеяннямі давалі кулямётчыкам невялікую перадышку”.

Называюцца прозвішчы многіх воінаў, у тым ліку і мясцовых жыхароў. Сярод іх — Мікалай Францавіч Вайцэхоўскі, які дабравольна далучыўся да байцоў падчас бою. Быў на плацдарме правага боку ракі Свіслач у групе кулямётчыкаў і аўтаматчыкаў і Мікалай Бондар.

З рукапісу даведаліся і пра некаторых байцоў, якія аддалі свае жыцці, вызваляючы Свіслач: Загінула тэлефаністка роты сувязі 601 стралковага палка Лідзія Міхайлаўна Кліменка. Яна з карабіна забіла 4-х фашыстаў, але ў перастрэлцы загінула. Узнагароджана пасмяротна ордэнам Айчыннай вайны… Сувязіст Iван Ганчароў знаходзіўся ў адным з дамоў, калі да яго падышлі фашысты. Ён доўга адстрэльваўся, знішчыў некалькі дзясяткаў фашыстаў. Немцы падпалілі дом, у якім згарэў і баецНеафіт Iосіфавіч Невядомскі арганізаваў групу з сотні мясцовых мужчын, якія на руках па штурмавым мосціку цераз Бярэзіну дастаўлялі ў падраздзяленне снарады, міны, гранатыСяржант В.Фралоў з дапамогай супрацьтанкавага ружжа падбіў два танкі. Трэці падпаліў звязкай гранатПалкоўнік Амурхан Кайбаеў у рукапашным баі закалоў штыком некалькі дзясяткаў фашыстаў”.

Сам франтавік Калінічэнка лічыўся загінуўшым. Яго сям’я атрымала пахавальны ліст у студзені сорак чацвёртага, дзе паведамлялася аб геройскай смерці ў баі з фашыстамі непадалёк ад вёскі Вуглы Нараўлянскага раёна і яго пахаванні ў мясцовай брацкай магіле.

Трохвугольнікі салдацкія

Вялікую выхаваўчую ролю адыгрываюць франтавыя пісьмы, якія расказваюць падрастаючаму пакаленню пра жорсткасць той пары, любоў да роднага краю, сям’і. Адно з іх належыць Аляксандру Белавусу з Бранска, які таксама вызваляў Свіслач. Доўгі час родныя нічога не ведалі пра лёс блізкага чалавека — лічылася, што загінуў без вестак. I толькі ў 1999 годзе стала вядома, што ён загінуў у Свіслачы. Тады на сустрэчу з бацькам прыязджаў з Кіева сын, які перадаў музею шмат копій матэрыялаў і ліст, напісаны напярэдадні смерці, 29 чэрвеня 1944 года: Прывет з фронту барацьбы з нямецкімі захопнікамі… Усё падначалена галоўнаму: хутчэй разбіць немца. Поспехі ў нас небывалыя. Я са сваімі таварышамі заняты баямі па знішчэнні 5 нямецкіх дывізій. Немцаў масамі знішчаем і бяром у плен. Напісаць хочацца многа, але не хапае часу нават на рэгулярную ежу і адпачынак. Вось і зараз сыгралі пад’ём — і зноў у паход…”

 svisloch-muzey

Радкі з франтавога трохвугольніка ветэрана Фёдара Кузьміча Белахвоста ад 15.09.1944 года: На шляху вызвалення прыйшлося многа бачыць здзекаў і забойстваў мірных жыхароў. Многія фашысты ўжо панеслі пакаранне. Разам з вамі падзяляю горастрату сястры Надзеі, спаленай разам з  сям’ёй, а таксама смерць дзеда Авяр’яна. Клянуся, што за гэта жорстка буду помсціць ворагу”.

Жывое апісанне ваеннай паўсядзённасці

На адной з вітрын ляжаць у радочак звыш 10 агульных сшыткаў з па-мастацку аформленым тытульным ліс-том, якія належаць ветэрану вайны, былому жыхару вёскі Міхаілу Васільевічу Бондараву. Гэта — ваенныя дзённікі, у якіх запісы, зробленыя з пачатку і да канца вайны. Прычым, весці якія-небудзь занатоўкі салдатам строга забаранялася — маглі аддаць пад трыбунал. У канцы 80-х гадоў свіслачанін звярнуўся ў выдавецтва рэдакцыі ваенных мемуараў з просьбай іх на-друкаваць, але па вядомых прычынах атрымаў адказ. I прапанову: напісаць успаміны, абапіраючыся на дзён-нікі. На жаль, ветэран не паспеў зрабіць гэтага. Затое перадаў іх у музей.

“Гарыць зямля пад нагамі фашыстаў” —

так называецца раздзел з матэрыяламі, якія расказваюць пра партызан-разведчыкаў асобнага спецыяльнага атрада імя Кірава № 309, у тым ліку — начальніка штаба Міхаіла Іванавіча Крэўчыка. Дарэчы, дзякуючы яго сыну быў пастаўлены помнік лясным байцам у Вязычыне.

Загінуў пры адступленні

Свіслацкая зямля стала апошнім прытулкам і для Героя Савецкага Саюза Дарафея Леўчанкі, які ў пачатку вайны апынуўся непадалёк ад Навасёлак, дзе разам з таварышамі прыняў няроўны бой і быў забіты. Мясцовыя жыхары там і пахавалі яго, а пасля астанкі перанеслі ў брацкую магілу в. Свіслач. Мясцовыя школь-нікі завязалі сяброўства з яго жонкай, якая жыла ў Маскве, і тая перадала ў музей асабістыя рэчы мужа, фотаздымкі, газетныя пуб-лікацыі.

Даведка “АК”. Iмя Героя Савецкага Саюза Сцяпана Васільевіча Авяр’янава значыцца на помніку ў Цяплухах. Але, як аказалася, у тым жудасным баі за Свіслач яму пашчасціла застацца ў жывых. Знішчыўшы кулямётным агнём каля 300 фашыстаў, баец застаўся без патронаў. Тады кінуў у гітлераўцаў апошнюю гранату і, скарыстаўшыся панікай, скаціўся з абрыва да ракі. Доўга поўз па беразе, перабраўся на супрацьлеглы бераг. У сваім былым злучэнні яго палічылі за мёртвага. Аб гэтым сведчыць іменны спіс беззваротных страт асабістага складу 413 стралковай дывізіі, змешчаны на расійскім сайцеМемарыял”. Ён жа далучыўся да іншай часці, з якой і працягваў ваяваць да канца вайны.

Ніна ВIКТОРЧЫК. Фото с сайта http://svisloch.schools.by

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем