Як утрымліваць сабак і катоў асіпаўчанам?

Як утрымліваць сабак і катоў асіпаўчанам?

Пыталіся? Адказваем!

Нярэдка ў рэдакцыю звяртаюцца чытачы з пытаннямі па ўтрыманні сабак і катоў у дамах і выгуле іх на прылеглай тэрыторыі.

Адказвае на іх начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела АДУКВП «Райсэрвіс» Надзея Дарашук.

— Якую максімальную колькасць катоў і сабак можна трымаць у кватэры?

Не больш за дзвюх жывёлін у асобнай кватэры шматкватэрнага жылога дома. Калі ў кватэры пражывае некалькі наймальнікаў, то заводзіцца не больш, чым адна жывёла на сям’ю. Робіцца гэта пры згодзе ўсіх паўналетніх жыхароў.

— Якія правілы павінны выконваць іх уладары?

— Яны абавязаны ў трохдзённы тэрмін паведамляць у «Райсэрвіс» (тэл. 26-8-54) і ветэрынарную ўстанову пра набыццё, продаж, смерць, прапажу ката ці сабакі. Утрыманне незарэгістраваных жывёл забараняецца. Трэба строга выконваць санітарнаветэрынарныя нормы і правілы. Дастаўляць жывёлін у ветлячэбніцу для абследвання і прышчэпак. Выводзіць з дома сабаку на кароткім павадку і ў намордніку, выгульваць у месцах, адведзеных для гэтых мэт выканаўчымі органамі, своечасова ўносіць зборы за ўтрыманне.

— Ці можна заходзіць з сабакам у краму?

Уладарам сабак і катоў забараняецца прыводзіць сваіх гадаванцаў у аб’екты гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, школы і дзіцячыя сады, грамадскія будынкі, паркі, стадыёны, на базары, а таксама выгульваць сабак на прыдамавой тэрыторыі.

— Ці можна трымаць у аднапакаёвай кватэры сабаку байцовай пароды?

Рэгістрацыя сабак патэнцыяльна небяспечных парод адбываецца толькі пры наяўнасці ў гаспадароў даведкі ўстаноўленага ўзору аб праходжанні адпаведнага навучання.

— Чаму адлоўліваюць сабак нават з ашыйнікамі?

Безнаглядныя сабакі і катыу тым ліку з ашыйнікамі, жэтонамі і ў наморднікахпадлягаюць адлову. Гэта робіцца ў мэтах папярэджвання кантакту безнаглядных жывёл з людзьмі і другімі жывёламі і прадухілення захворвання іх шаленствам, іншымі інфекцыйнымі і паразітарнымі хваробамі. Сабакі і каты з рэгістрацыйнымі жэтонамі ўтрымліваюцца на працягу 5 сутак у спецыяльна адведзеных і абсталяваных месцах. У нашым горадзе такой установы няма, таму заключаны дагавор з абласным спецыялізаваным аўтапрадпрыемствам на адлоў безнаглядных жывёл.

У выключных выпадках па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў дапускаецца адстрэл беспрытульных сабак і катоў.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем