Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 23 па 29 сакавіка раскрыта 3 крадзяжы, зафіксавана 10 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 1,5 літра самагонкі, 198 — брагі, 385 — спірту. У рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ пасля спробы суіцыду дастаўлены мужчына. Праводзіцца праверка па заяве загадчыка малочна-таварнай фермы аб выяўленай у ходзе інвентарызацыі нястачы 5 паўгадовых цёлак.

Падчас СКМ “Арсенал” землякі добраахвотна здалі 4 адзінкі зброі, 149 патронаў. Анулявана 3 дазволы на захоўванне і нашэнне паляўнічых стрэльбаў, выяўлены факт парушэння тэрмінаў перарэгістрацыі карабіна, канфіскавана стрэльба, 8 патронаў і 100 грамаў пораху.

Супрацоўнікамі АБЭЗ устаноўлены парушэнні працэдуры дзяржаўнай закупкі будаўнічых паслуг за кошт бюджэтных сродкаў на аб’екце ў вайсковай часці — прадухілена шкода інтарэсам дзяржавы на суму каля 9 млн рублёў. Таксама спагнана на карысць бабруйскай бударганізацыі больш за 111 млн рублёў, якія былі неабгрунтавана выплачаны на камандзіровачныя выдаткі работнікам, што працавалі на прадпрыемствах Асіповіч.

На вуліцах затрыманы 2 мужчыны ў таксікалагічным і наркатычным ап’яненні.

РАСК

Узбуджана 17 крымінальных спраў, з іх 11 — па крадзяжу маёмасці і 2 — у дачыненні асоб, якія захоўвалі і збывалі псіхатропныя рэчывы.

Распачаты справы ў дачыненні пары раней судзімых мужчын, якія ўвечары 21 сакавіка ў пад’ездзе дома па вул. Сумчанкі напалі і збілі дваіх грамадзян, і да 60-гадовага жыхара в. Лапічы, які ў стане алкагольнага ап’янення нанёс лёгкія цялесныя пашкоджанні сваёй сужыцельцы драўлянай швабрай.

Навучэнец Мар’інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ролік парнаграфічнага зместу.

25 сакавіка заведзена справа супраць неўсталяванай асобы, якая з ліпеня па лістапад мінулага года незаконна здабыла 10 дзікоў і 2 аленяў — шкода навакольнаму асяроддзю склала 270 млн рублёў.

ДАI

Прыцягнуты да адказнасці 135 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 5 пешаходаў, нецвярозы кіроўца. Папярэджана 196 парушэнняў ПДР. Адбылося 1 ДТЗ.

Увага! Да канца красавіка праводзяцца мерапрыемствы па папярэджанні і прафілактыцы ДТЗ з удзелам мотатранспарту.

АУСТ

Складзена 62 адміністрацыйныя пратаколы, суправоджана 138 цягнікоў, з якіх знята 6 правапарушальнікаў. Устаноўлена месца знаходжання асобы, што знаходзілася ў вышуку. Канфіскавана 5 літраў самагону і 30 — брагі.

Увага! З 31 сакавіка па 4 красавіка праходзіць спецыяльная аперацыя “Прыгарадны цягнік”.

Спецізалятар

Размешчаны для працверажэння 41 грамадзянін, у тым ліку 4 жанчыны і 4 іншагароднія.

РАНС

24 сакавіка адбылося 2 пажары: у в. Паплавы пашкоджаны жылы дом, у в. Знаменка ў агні загінуў 57-гадовы мужчына.

За правядзенне сельгаспалаў і развядзенне вогнішчаў прыцягнута да адказнасці 4 чалавекі.

IАЖіРС

Складзена 9 пратаколаў за збор чарамшы, 2 — за парушэнне правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем