Знаёмцеся: Вячаслаў Яшкін

Знаёмцеся: Вячаслаў Яшкін

YAshkin

Знаёмцеся:

начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Асіповіцкага РАУС Вячаслаў Яшкін

Прафесійную дзейнасць пачынаў на педагагічнай ніве: пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры 2 гады працаваў у Лапіцкай школе. У 2003 годзе прыйшоў на службу ў РАУС: інспектар IСН, старшы інспектар групы кадраў, з 2006 года, скончыўшы факультэт аператыўна-вышуковай дзейнасці Акадэміі МУС, служыў на розных пасадах у аддзеле крымінальнага вышуку.

11 сакавіка Вячаслаў Сямёнавіч прызначаны на пасаду начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх:

— Задача IСН застаецца нязменнай — праца з дзецьмі і падлеткамі, якія парушылі закон ці часам знаходзяцца на мяжы дазволенага. Мы павінны зберагчы іх ад учынкаў, аб якіх горка прыйдзецца пашкадаваць у будучыні, тым жа, хто ўжо спатыкнуўся, дапамагаем  устаць на шлях выпраўлення і знайсці правільную дарогу ў дарослае жыццё. Сёння на ўліку ў IСН знаходзяцца 84 непаўналетнія, 3 з іх з так званай асаблівай катэгорыі — ужо судзімыя. Мэта работы інспекцыі не ў тым, каб, выявіўшы злачынства, адразу ж адправіць падлетка за краты, а ў правядзенні растлумачальнай і прафілактычнай работы з дзецьмі, у якую актыўна ўключаны навучальныя ўстановы, спецыялісты аддзела адукацыі, КСН і другія.

Каб працаваць з «цяжкімі» падлеткамі, супрацоўнік інспекцыі павінен быць не толькі міліцыянерам, але і выхавальнікам, псіхолагам, дарадчыкам. Яшкіну тут дапамагае вопыт работы з дзецьмі, які ў свой час атрымаў у школе, інспекцыі, ва ўласнай сям’і. Увесь вольны час Вячаслаў з жонкай Святланай праводзяць з сынамі — 16-гадовым студэнтам Алегам і 12-гадовым гімназістам Аляксеем. Ва ўсіх — агульныя інтарэсы: рыбалка, катанне на каньках, захапленне лёгкай атлетыкай і хакеем.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем