Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Міжнародная экалагічная акцыя “Гадзіна Зямлі” сёлета пройдзе 28 сакавіка з 20.30 да 21.30. Давайце станем яе ўдзельнікамі і мы — варта проста выключыць у гэты час святло і некаторыя электра-прыборы.

800 тон бярозавіку з 1.150 запланаваных ужо нарыхтавана апошнімі тыднямі працаўнікамі ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас”. Найбольшую лепту ў гэту справу ўнеслі Каранскае і Брыцалавіцкае лясніцтвы. Асноўны закупшчык карыснага прадукту для перапрацоўкі — кампанія “Аазіс Груп” з Бабруйска.

ТАА “Асіповічыгазбуд” стала лаўрэатам конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2014 года Магілёўскай вобласці”. Усяго аргкамітэтам было разгледжана каля сотні заявак суб’ектаў прадпрымальніцтва, з якіх 48 адзначаны дыпломамі і прызамі.

Неспрыяльным аказаўся гэты сезон для пасеваў азімага рапсу: у выніку праведзеных даследаванняў выяўлена, што на асіповіцкіх палях за халодныя месяцы загінула больш за 90% названай культуры.

370 хлопчыкаў і дзяўчынак з устаноў адукацыі Асіповіччыны праводзяць вясновыя канікулы ў школьных аздараўленчых лагерах. Планы работы прадугледжваюць шырокі спектр выхаваўчых і забаўляльных мерапрыемстваў.

Стылізаваны танец “Пад небам Iспаніі” прынёс Дыплом III ступені і кубак калектыву ўсходняга танца “Анахата” Дома культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра на чэмпіянаце Беларусі па народных танцах і Bollywood.

352 каровы трымаюць гаспадары прыватных падсобных гаспадарак у сельскіх населеных пунктах Асіповіччыны і райцэнтры. На жаль, за папярэдні год колькасць рагуль скарацілася больш чым на сотню.

Свіслацкі сельсавет — лідар у раёне па колькасці аграэкасядзіб: тут іх 9. Найбольшай жа папулярнасцю карыстаецца сядзіба “Краснае”.

Геліяводанагравальная ўстаноўка з’явіцца сёлета ў СВК “Калгас “Авангард”. Увод навінкі запланаваны праграмай энергазберажэння.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем