Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У рамках тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ва ўсіх бібліятэках горада, што працуюць з дзецьмі і моладдзю, з 23 па 29 сакавіка пройдуць тэматычныя мерапрыемствы. Адкрые тыдзень свята-прэзентацыя з тэатралізаванай праграмай «Па чароўнай краіне кніжных сяброў» 23 сакавіка ў 11.00 у МПЦ «Равеснік». З поўнай праграмай тыдня можна пазнаёміцца на сайце www.lib-osipovichi. mogilev.by.

Мерапрыемствы «Дзеці і бяспека» пройдуць з 20 па 29 сакавіка на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Па словах начальніка стралковай каманды на станцыі Асіповічы Віктара Смірнова, у гэты перыяд асаблівая ўвага будзе надзяляцца дарослым, якія сваімі паводзінамі падаюць адмоўны прыклад падрастаючаму пакаленню.

Спецыяльнае комплекснае аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства «Арсенал» будзе праводзіцца на тэрыторыі раёна з 23 па 27 сакавіка. Яго мэты — супрацьдзеянне незаконнаму абароту зброі, паляпшэнне крымінагеннай абстаноўкі. Асоба, якая добраахвотна здасць зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчы, што незаконна захоўваліся, падлягае вызваленню як ад адміністрацыйнай, так і крымінальнай адказнасці. Аб фактах супрацьзаконнага захоўвання, нашэння, вырабу падобных рэчаў паведамляйце па тэлефонах: 102, 24-2-70, 8 (0222) 29-51-10.

Выстава фларыстычных работ асіпаўчанкі Рыты Смірновай адкрылася ў Бабруйску. У выставачнай зале гарадскога мастацкага музея прадстаўлена больш за 100 твораў — кампазіцыі, калажы, работы, створаныя ў тэхніцы тэра. «Сновидения» — пятая персанальная выстава майстрыхі, якая даўно працуе з прыродным матэрыялам. Гэта своеасаблівы роздум пра цуды прыроды, фантазія на тэму, што можа сніцца раслінам доўгай халоднай зімой.

РАНС нагадвае: выпальванне сухой расліннасці, траў на корані або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем