Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 9 па 15 сакавіка выяўлена 5 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 41,5 л самагону і 235 — брагі. У рацэ Бярэзіна паблізу в. Краснае знойдзена цела мясцовага жыхара, які знік у лістападзе. У Лапічах скончыў жыццё самагубствам 37-гадовы грамадзянін Украіны. Устаноўлена месцазнаходжанне 8 чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку. У горадзе затрыманы 2 непрацуючыя з прыкметамі таксікала-гічнага ап’янення.

РАСК

Распачата 13 крымінальных спраў: 12 — па фактах крадзяжу маёмасці, 1 — за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў пры здзяйсненні ДТЗ.

Амаль 42 млн руб. прысвоіла работніца Асіповіцкага РВПС.

Двое непрацуючых грамадзян з Лапіч шляхам свабоднага доступу выкралі з хлява прадпрымальніка 4 парасят, страты — 5,7 млн рублёў.

З аўтамабіля «Iвека», які стаяў на гарадской вуліцы Дружная, скрадзена каля 3 млн рублёў.

У САТ «Бярозавы гай», што паблізу Галынкі, у бабруйчаніна з дачнага дома ўкрадзены грошы, рэчы бытавога прызначэння, прадукты харчавання. Страты склалі каля 8 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 188 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнуты 3 п’яныя вадзіцелі, 52 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 13 пешаходаў. Адбылося 8 ДТЗ.

З 16 па 22 сакавіка праводзіцца «Тыдзень дзіцячай бяспекі».

АУСТ

Заведзена крымінальная справа, складзена 90 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 106 цягнікоў, з якіх знята 16 правапарушальнікаў, 5 грамадзян змешчана ў спецізалятар. Знойдзены 4 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку.

Увага! 20-21 сакавіка ў мэтах папярэджвання злачынстваў і правапарушэнняў у цягніках праводзіцца спецаперацыя «Прыгарадны цягнік».

РАНС

10 сакавіка ў в. Лука адбыўся пажар трох гаспадарчых пабудоў, адна з якіх знішчана цалкам.

IАЖіРС

Складзены 3 пратаколы за парушэнне ляснога заканадаўства, па аднаму — за незахаванне правіл рыбнай гаспадаркі і незаконны гандаль свежай рыбай.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем