Асіповіцкая ветстанція прызнана лепшай у вобласці за мінулы год

Асіповіцкая ветстанція прызнана лепшай у вобласці за мінулы год

osipovichi-vetstantsiya

Прыемную навіну прынёс сакавік працаўнікам ВСУ “Асіповіцкая раённая ветэрынарная станцыя”: па выні-ках 2014 года ўстанова прызнана лепшай у вобласці. I гэта ўжо не першая перамога — райветстанцыя апошнія гады стабільна ўваходзіць у тройку лідараў на Магілёўшчыне.

Што спрыяе нязменнаму поспеху? Па словах галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Ганны Алёхна, у першую чаргу — з’яднанасць калектыву. Усяго тут працуе больш за чатыры дзясяткі чалавек, з якіх 14 ветурачоў і 7 фельчараў. Адметна, што нямала сярод спецыялістаў маладых кадраў. А гэта значыць, што ў ВСУ на ўзбраенні сучасныя веды і новыя тэхналогіі.

Агульная сёлетняя задача па вобласці — работа над аднаўленнем і захаваннем статка. Раён мае заданне павялічыць колькасць прыплоду буйной рагатай жывёлы на 1.300 галоў. I ў райветстанцыі ведаюць шляхі, якія прывядуць да пастаўленай мэты: павышэнне эфектыўнасці штучнага асемянення кароў, зніжэнне колькасці мёртванароджаных цялят, павелічэнне працэнта агульнай захаванасці пагалоўя. Заўсёды на парадку дня і выкананне шматлікіх прафілактычных мерапрыемстваў.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем