Клуб педагагічных сустрэч у Асіповічах

Клуб педагагічных сустрэч у Асіповічах

У прыгожы сонечны дзень, калі, здаецца, вясна ўрэшце ўступіла ў свае правы, у РЦК адбылося традыцыйнае пасяджэнне клуба педагагічных сустрэч. I арганізатарам мерапрыемства, дзякуючы насычанай і цікавай праграме, удалося стварыць утульную і цёплую атмасферу.

Распачаў віншавальную праграму намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Ён выказаў думку, што жанчыны, як і сама вясна, увасабляюць сабой гармонію і прыгажосць, і таму 8 Сакавіка ім прызначаны ўсе кветкі і ўсмешкі, словы падзякі і самага шчырага прызнання.

pedvstrechi

Аляксандр Вікенцьевіч уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама загадчыцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Алене Хроп і намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Ларысе Чаропка (на здымку). Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама ўзнагароджаны настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 3 Рыта Лагімахава і загадчыца ясляў-сада № 6 “Сонейка” Алена Ясакава. Асіповіччына багатая на таленавітых і працавітых настаўнікаў, таму шмат хто з іх быў адзначаны яшчэ Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама прэзідыума асіповіцкага райкама прафсаюза.

pedvstrechi1

Шчырымі і запамінальнымі атрымаліся віншаванні начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Шаўчэнка і старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алены Кулакоўскай. Яны заклікалі мужчын ажыццяўляць усе мары сваіх дам сэрца, таму што кожная жанчына павінна быць шчаслівай. Не пакінула гледачоў раўнадушнымі і выступленне метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму Антаніны Нілавай, якая прадэкламавала верш Э.Асадава.

pedvstrechi2

Эмацыянальна насычаным атрымаўся і святочны канцэрт. Парадаваў вока кветкавы падарунак тэатра авангарднай моды “Fashion House” — мадэлі пакарылі вытанчанасцю, яркасцю і незвычайнасцю сваіх убранняў. Жыццярадаснасцю і аптымізмам зарадзілі прысутных удзельнікі вакальнай групы “Сяброўкі” ў час выканання папуры з вядомых і ўсімі любімых песень.

pedvstrechi3

Наогул на працягу ўсяго святочнага мерапрыемства ў адрас жанчын гучала шмат добрых і цёплых слоў. I віншаванні-пажаданні знайшлі водгук у сэрцах, на тварах педагогаў ззялі ўсмешкі, вочы былі напоўнены радасцю…

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем