Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 2 па 8 сакавіка выяўлена 4 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 20 літраў брагі і 1,5 — самагону. Выяўлены труп без прыкмет гвалтоўнай смерці. Устаноўлена месцазнаходжанне дзвюх асоб, якія знаходзіліся ў вышуку. У бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўлена 3 чалавекі. На вул. Юбілейнай затрыманы непрацуючы 21-гадовы асіпаўчанін з прыкметамі таксікалагічнага ап’янення. У в. Вяззе пры ўборцы прыдамавой тэрыторыі знойдзены снарад.

РАСК

Распачата 19 крымінальных спраў, з іх 10 — па фактах крадзяжу маёмасці, 6 — у дачыненні мінчанкі, што прадавала ювелірныя вырабы без адпаведных прабірных клеймаў.

2 млн рублёў зняў з выкрадзенай банкаўскай карты свайго калегі рабочы аднаго з прадпрыемстваў.

Пракуратурай заведзена справа супраць 29-гадовага мужчыны, які нанёс лёгкія цялесныя пашкоджанні сужыцельцы.

4 сакавіка памерла пасажырка, якая атрымала цяжкія траўмы ў ДТЗ, што здарылася 8 лютага каля пас. Ялізава.

Распачата крымінальная справа і ў дачыненні грамадзяніна, які набыў мабільны тэлефон, загадзя ведаючы, што той здабыты злачынным шляхам.

ДАI

Папярэджана 182 факты парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 3 нецвярозыя вадзіцелі, 54 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 22 пешаходы. Адбылося 9 ДТЗ.

АУСТ

Заведзена 4 крымінальныя справы, складзены 83 адміністрацыйныя пратаколы, суправоджана 99 цягнікоў, з якіх знята 9 правапарушальнікаў. Знойдзена 4 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку. У спецізалятар дастаўлена 3 грамадзяніны.

3 сакавіка ў дачным доме Бабруйскага раёна выяўлена і канфіскавана 26 кілаграмаў макавага насення. Гаспадар прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

РАНС

5 сакавіка каля 5 гадзін раніцы пуцявым абходчыкам на ст. Асіповічы выяўлена струйная цеча салянай кіслаты з 50-тоннай транспартнай чыгуначнай цыстэрны. На месца пашкоджання ў раёне зварнога шва цыстэрны работнікамі пажарнага цягніка сумесна з супрацоўнікамі МНС накладзены бандаж. Забруджвання навакольнага асяроддзя не дапушчана, праз 4 гадзіны груз адпраўлены да месца прызначэння.

У выніку пажару, які адбыўся 6 чысла на тэрыторыі ГБК “Аўтааматар № 2”, знішчаны 1 і пашкоджаны 2 аўтамабілі, часткова разбурана бетонная сцяна паміж гаражамі і перакрыцце.

IАЖіРС

Складзены 2 пратаколы за парушэнне правілаў рыбалкі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем