Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 23 лютага па 1 сакавіка раскрыты крадзеж, выяўлена месцазнаходжанне 3 асоб, што знаходзіліся ў вышуку, зафіксавана 9 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 27 літраў самагонкі і 18 — спірту. Зарэгістравана тры паведамленні пра крадзяжы асабістай маёмасці.

На міні-рынку ў п. Ялізава супрацоўнікамі АБЭЗ і IМПЗ затрыманы непрацуючы жыхар г. Кіраўска, які рэалізоўваў мяса, сала і збожжа без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Прадукцыя на суму 7.247.000 рублёў канфіскавана.

РАСК

Узбуджана 13 крымінальных спраў, з якіх 7 — па фактах крадзяжу маёмасці.

25 лютага распачаты справы ў дачыненні да невядомага, які захоўваў паблізу дома па вул. Сумчанкі 1,026 грама марыхуаны і 0,386 — асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, а таксама раней судзімага асіпаўчаніна, што збыў у пад’ездзе дома па той жа вуліцы 0,0714 грама ацэтыляванага опію.

У мэблевай краме, злоўжыўшы даверам гандлёвага прадстаўніка, мужчына завалодаў двума крэсламі на суму 2.420.000 рублёў.

ДАI

Папярэджана 157 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 3 нецвярозыя кіроўцы, 63 ліхачы, 23 пешаходы, 3 з якіх — нецвярозыя. Адбылося 5 ДТЗ з матэрыяльным уронам.

Увага! Па 6 сакавіка праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пешаход”.

АУСТ

Складзены 81 адмі-ністрацыйны пратакол, знойдзена асоба, якая знаходзілася ў вышуку, суправоджана 52 цягнікі, з якіх знята 10 правапарушальнікаў. У спецізалятар дастаўлена 5 грамадзян. Узбуджаны крымінальныя справы па фактах разбойнага нападу і крадзяжу.

Цудам застаўся жывы пенсіянер, які, пераходзячы чыгуначныя пуці на станцыі Вярэйцы ў нецвярозым стане, страціў раўнавагу і ўпаў на перон. На шчасце, чалавек не патрапіў на рэйкі і ў здарэнні пацярпеў толькі веласіпед, які быў пашкоджаны цягніком “Мінск-Гомель”. У дачыненні парушальніка грамадскага парадку вынесена пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання.

Спецізалятар

Размешчаны для працверажэння 21 грамадзянін, у тым ліку 4 жанчыны і 1 іншагародні.

РАНС

23 лютага ў в. Малая Гарожа загарэўся прыватны жылы дом. Агнём знішчаны дах і маёмасць, пашкоджаны веранда, перакрыцце і сцены хаты. Пацярпелых няма.

IАЖіРС

Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбнай лоўлі, па аднаму — за незаконнае лесакарыстанне і непадпарадкаванне супрацоўнікам інспекцыі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем