Асіповіцкія самадзейныя артысты на конкурсе «Мяцеліца»

Асіповіцкія самадзейныя артысты на конкурсе «Мяцеліца»

Днямі ў сталіцы прайшоў другі конкурс беларускіх традыцыйных танцаў “Мяцеліца”, завіталі на які і самадзейныя артысты з Пратасевічдыпламанты творчых спаборніцтваў у мінулы раз. Расказвае мастацкі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Сузор’е” Наталля Еўдакімовіч:

— Сёлета праграма складалася з 20 самых вядомых і арыгінальных беларускіх танцаў, сярод якіх «Лявоніха», «Полька», «Гарачнікі», «Верабей», «Матлет» і іншыя. Імпрэза ладзілася ў трох узроставых катэгорыях: юнацкай, дарослай і старэйшай — і ў кожнай землякі прынялі актыўны ўдзел.

metelitsa

За лідарства ў першай намінацыі змагаліся самадзейныя артысты з узорнага ансамбля “Лянок” Пратасевіцкай ДШМ — школьнікі з Пратасевіцкай СШ і гімназіі Надзея Русаковіч і Ілья Еўдакімовіч. У іх — Дыплом 3 ступені.

Наступную групу прадстаўлялі дзве пары — удзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Сузор’е” Аляксандр Еўдакімовіч і Таццяна Дамарад, а таксама Уладзімір Раманчук і Ірына Чаропка. Яны атрымалі заахвочвальны прыз і Дыплом 2 ступені адпаведна.

У трэцяй выступілі жыхары Пратасевіч  Соф’я Мароз і Леанід Каленчыц. Абодва паказалі выдатнае майстэрства, а апошні ўзяў  удзел нават у конкурсе танцораў-салістаў. У старэйшай і сярэдняй узроставых катэгорыях на конкурс выйшла ўсяго па адным салісце, Леанід саступіў маладому саперніку ўсяго бал і атрымаў ад журы заслужаную ўзнагароду — медаль.

Узровень танцораў быў розны, але важна тое, што гэта жыве! Імпэт удзельнікаў быў бачны нават падчас перапынкаў, калі музыкі гралі не для канкурсантаў, а для ўсіх ахвотных патанчыць кадрылю ці полечку.

Гэты дзень стаў сапраўдным святам для аматараў беларускіх народных танцаў — будзем і надалей адраджаць творчае майстэрства нашых продкаў!

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем