Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 16 па 22 лютага спынены вышук 2 грамадзян, якія ўхіляліся ад выплаты запазычанасці, і 1 — у сувязі з вызначэннем месцазнаходжання, выяўлены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, канфіскавана 60 літраў самагоннай брагі і 11 — гарэлкі без акцызных знакаў.

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў, з якіх 6 — па крадзяжах маёмасці.

Распачата справа ў дачыненні да непрацуючага 27-гадовага мужчыны, які з ужываннем дубліката ключа ў складзе сельгаспрадпрыемства завалодаў маёмасцю на суму больш за 6 млн руб.

З’явіўся з павіннай неаднаразова судзімы жыхар п. Татарка, які скраў са склепа аднавяскоўкі кансервы і гародніну.

20 лютага распачата справа супраць асіпаўчаніна, які 16 жніўня размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы відэаролік парнаграфічнага зместу.

ДАI

Папярэджана 141 правапарушэнне дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 6 пешаходаў, што ў цёмны час сутак знаходзіліся на дарозе без святлоадбіваючых элементаў, 7 не-цвярозых вадзіцеляў, 39 — якія не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, 10 і 2 — за выкарыстанне летніх шын і адсутнасць дзіцячых аўтакрэслаў. Адбылося 7 ДТЗ.

Каля 23 гадзін 20 лютага ў в. Пратасевічы вадзіцель аўтамабіля «Рэно» наехаў на ляжачага на праезнай частцы мужчыну, які ў выніку ДТЗ памёр на месцы.

ДАI нагадвае: да канца лютага на тэрыторыі раёна праводзяцца прафі-лактычныя мерапрыемствы па стабілізацыі дарожнай абстаноўкі. За знаходжанне на неасветленым участку дарогі без САЭ прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь, калі пешаход або веласіпедыст знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, сума штрафу ўзрастае да 5 БВ.

АУСТ

Складзена 111 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена асоба, якая знаходзілася ў вышуку, у спецізалятар дастаўлена 9 чалавек, суправоджана 54 цягнікі, з якіх зняты 21 правапарушальнік. Зафіксаваны факт рэалізацыі ў гандлёвай кропцы адзення без неабходных дакументаў — тавар на суму каля 49 млн рублёў канфіскаваны.

Увага! “Прамая лініяпа актуальных для грамадзян і юрыдычных асоб пытаннях з начальнікам АУСТ Уладзімірам Мамсікавым пройдзе 26 лютага з 10.00 да 12.00 гадзін па тэл. 6-25-46. Кругласутачна дзейнічае “гарачая лінія” па тэл. 22-1-07.

Спецізалятар

Размешчаны для працверажэння 41 грамадзянін, у іх ліку 7 жанчын.

РАНС

У выніку пажару, які ўзнік 18 лютага з-за парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення ў в. Ставішча, знішчана дашчаная прыбудова, дах і перакрыцце хлява, пашкоджаны сцены і дах суседняга гаспадарчага будынка.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы за ажыццяўленне незаконнай рыбалкі.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем