У Асіповіцкім райвыканкаме: падлеткам — дадатковую увагу!

У Асіповіцкім райвыканкаме: падлеткам — дадатковую увагу!

Першым на парадку дня пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 20 лютага, стаяла пытанне “Аб стане злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у Асіповіцкім раёне ў 2014 годзе і мерах па іх прафілактыцы”, і ўжо тое, што ў яго разглядзе прынялі актыўны ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Мікалай Кукліс, намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі краіны Андрэй Уцюрын, пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк і начальнік упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук, гаворыць аб важнасці і злабадзённасці абмяркоўваемай праблемы.

RIK-fevral-001

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга ў сваім дакладзе наконт праводзімай работы ў плане прафілактыкі супрацьпраўных дзеянняў у маладзёжным асяроддзі прыводзіў нямала самых розных лічбаў-параўнанняў. Напрыклад, за год камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама праведзена 25 пасяджэнняў, уключаючы 3 пашыраныя і адно — выязное. Разгле-джана 12 пытанняў выканання заканадаўства аб папярэджанні падлеткавай злачыннасці, паступіла 427 матэрыялаў у адносінах непаўналетніх і іх бацькоў. Пастаянна аналізуецца абстаноўка і вызначаюцца ключавыя накірункі работы дзеля выпраўлення і папярэджання негатыўных праяў у маладзёжным асяроддзі, праводзяцца рэйды па месцах масавага адпачынку юнакоў і дзяўчат і г.д.

Але разам з тым летась адзначаны рост злачыннасці сярод падлеткаў: на тэрыторыі Асіповіччыны здзейснена 48 злачынстваў — на 220% больш (15), чым у 2013 годзе. З іх 38 склалі крадзяжы, 4 — угоны, у тым ліку 3 спробы (здзейснены выхаванцамі лячэбна-выхаваўчай установы “Крывіцкае дзяржаўнае ПТВ № 3 закрытага тыпу”), па аднаму — рабаўніцтва, згвалтаванне, незаконнае набыццё і захоўванне псіхатропных рэчываў, насілле ў адносінах да супрацоўніка ўнутраных спраў, крадзеж асабістых дакументаў і захаванне матэрыяльных каштоўнасцей, здабытых злачынным шляхам. У наяўнасці значны рост злачынстваў, здзейсненых падлеткамі ў групе (з 4 да 38) і стане алкагольнага ап’янення (з 5 да 14), а таксама раней судзімымі (з 4 да 12). Больш чым напалову — з 15 да 23 — павялічылася і колькасць непаўналетніх “герояў”. Прычым характэрна, што рост негатыву на тэрыторыі раёна адбыўся за лік серыйных злачынстваў.

Можна прыводзіць багата розных фактаў-прыкладаў, але галоўнае, думаецца, зразумела: падобная сітуацыя ў нас павінна быць што хутчэй выпраўлена. Наконт найлепшых пошукаў шляхоў выканання такой архіважнай задачы і вялася дэталёвая размова на пасяджэнні па ўсіх накірунках работы ўсімі зацікаўленымі — міліцыяй, грамадскасцю і іншымі. З уздымам як шэрагу кіраўнікоў нашых устаноў адукацыі і другіх, так і слушнымі заўвагамі з боку ўзгаданых вышэй адказных пасадавых асоб. Што і знайшло ў выніку ў прынятым членамі выканкама рашэнні.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость