Асіповіцкі гарнізон: і парад, і баявая вучоба

Асіповіцкі гарнізон: і парад, і баявая вучоба

18 лютага калона з 8 пускавых установак РСЗА «Смерч» рушыла з ваеннага гарадка «Паўночны» ў Мінск. Гэты марш-кідок даў старт удзелу 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады ў парадзе ваеннай тэхнікі, які пройдзе ў гонар 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

soldatyi-336-reabr
На здымку: у сёлетнім парадзе Перамогі прымуць удзел 35 ваеннаслужачых 336 рэабр.

Увогуле для 336 рэабр удзел у статусных мерапрыемствах рэспубліканскага ўзроўню не ў навіну. Некаторыя з прафесіянальных ваеннаслужачых камандзіруюцца ў сталіцу не першы раз, а старшы прапаршчык Андрэй Ліпскі наогул рэкардсмен — сёлетні парад будзе для яго сёмым. Асіповіцкія ракетчыкі выдатна разумеюць, чым прыйдзецца займацца падчас трохмесячнай падрыхтоўкі і — чаго хаваць? — збіраюцца атрымаць ад яе немалую практычную карысць.

Найперш, пускавыя ўстаноўкі пройдуць на спецыялізаваным прадпрыемстве дыхтоўнае сэрвіснае абслугоўванне, а гэта — з улікам асаблівасцей эксплуатацыі баявой тэхнікі — лішнім ніяк не будзе.

Потым камандаванне часці пры камплектаванні экіпажаў параднай “каробкі” і групы тэхнічнага забеспячэння зрабіла стаўку на найбольш падрыхтаваных механікаў-вадзіцеляў і маладых начальнікаў разлікаў. Для першых напружаныя заняткі дазволяць яшчэ больш удасканаліць майстэрства кіравання цяжкімі баявымі машынамі, для другіх — дасць вельмі важны “камандзірскі” вопыт .

tehnika-336-reabr

Ну і, нарэшце, сёлетні парад пройдзе з удзелам расійскіх войск, так што бу-дзе магчымасць пазнаёміцца з вопытам саюзнікаў.

Прынамсі, традыцыя штогадовага правядзення парадаў ваеннай тэхнікі зараз існуе толькі ў некаторых краінах свету. Акрамя Рэспублікі Беларусь, гэта Расійская Федэрацыя, Кітайская Народная Рэспубліка, Карэйская Народная Дэмакратычная Рэспубліка, Індыя, Пакістан, Іран, Егіпет, Сірыя, Турцыя, Іарданія, Эквадор, Венесуэла. Раз-пораз калоны баявых машын удзельнічаюць у галоўных святах Францыі і Іспаніі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость