Гісторыі няпростая старонка

Гісторыі няпростая старонка

Сёлетняя сустрэча, прымеркаваная да чарговай гадавіны з дня вываду савецкіх войск з Афганістана, мела некалькі адметнасцей.

Напачатку адбыўся справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. За перыяд у 4 гады зроблена нямала, але не менш спраў чакае наперадзе — і работа над Кнігай памяці, і стварэнне музея. У пэўнай ступені больш хуткай рэалізацыі планаў аказалі б садзеянне сродкі, якія могуць пералічваць на рахунак 3015123166661 у ЦБП 722 філіяла 703 ААТ “АСБ “Беларусбанк”  г. Асіповічы, МФО 153801760, УНП 700079112 не толькі члены арганізацыі, але і тыя, хто падзяляе імкненні воінаў-інтэрнацыяналістаў захаваць памяць аб афганскіх падзеях і баявых таварышах. Адзінагалосна шляхам адкрытага галасавання старшынёй зноў абраны Юрый Корбан — чалавек, які на працягу многіх гадоў канкрэтнымі справамі пацвердзіў званне лідара.

афган Осиповичский район 02 афган Осиповичский район 01 афган Осиповичский район 08

Запамінальным момантам стаў рытуал уручэння райарганізацыі асабістага сцяга — яго ўрачыста расчахліў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Семянцоў. Гэты атрыбут — сімвал гонару, доблесці і славы.

Традыцыйна адбыўся дыялог удзельнікаў афганскай вайны з прадстаўнікамі ўлады. Пытанні тычыліся і добраўпарадкавання райцэнтра, і неабыякавасць да горада і роднай зямлі толькі імпануе.

Факт, што прадстаўнікі арганізацыі маюць актыўную жыццёвую пазіцыю, уваходзяць у розныя грамадскія аб’яднанні — вось і Юрый Корбан і Юрый Мядзелец атрымалі білеты новага ўзору Камуністычнай партыі Беларусі.

афган Осиповичский район 06 afgan-Osipovichskiy-rayon-05 афган Осиповичский район 04 афган Осиповичский район 03

Вучні СШ № 1, дзе і праходзіла мерапрыемства, падрыхтавалі тэматычную літаратурна-музычную кампазіцыю, якая ўключала экскурс у гісторыю тых няпростых гадоў, вершы і песні. Ніхто не застаўся раўнадушным, не раз прысутныя ўставалі, каб ушанаваць памяць тых, каму заўсёды будзе дваццаць…

I вось мітынг-рэквіем ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Алеі Герояў.

— Сёння мы сабраліся ў чарговы раз, каб ушанаваць памяць загінуўшых землякоў і аддаць даніну павагі ўдзельнікам падзей 1979-1989 гадоў. Нізка схіляем галовы перад людзьмі, якія прайшлі выпрабаванне агнём, падзяляем боль страты, — звярнуўся да прысутных воінаў-інтэрнацыяналістаў і членаў іх сямей, школьнікаў, прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік.

Былі ля помніка і дзве матулі, чые сыны не вярнуліся з той вайны — Галіна Сядых і Алена Габрыйчук.

афган Осиповичский район 07 афган Осиповичский район 08 афган Осиповичский район 09

Дзень вываду савецкіх войск з Афганістана не далучаны да дзён воінскай славы, адзначыў Сяргей Семянцоў, але гэта дата назаўсёды застанецца ў памяці як сімвал імкнення да міру. У той час не ўсе разумелі, што там нашы воіны першымі сталі супраць міжнароднага тэрарызму. Салдат і афіцэраў папракнуць няма ў чым: яны не здрадзілі ні прысязе, ні доўгу, ні баявому брацтву.

Ад маладога пакалення трымаў слова член БРСМ гімназіст Яўген Шаўлюга. Ён паабяцаў, што сённяшняя моладзь будзе беражліва захоўваць памяць і мірную спадчыну.

…Шчымлівая хвіліна маўчання, урачыстыя залпы, вянкі, кветкі. I — бадзёрае ціньканне сініц: хутка вясна. Шкада толькі, што прыйдзе яна не для ўсіх…

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем