Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 9 па 15 лютага раскрыта 2 крадзяжы, у сувязі з усталяваннем месцазнаходжання спынены вышук без вестак зніклага, зафіксавана 8 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 3,5 літра самагону і 235 — брагі. Выяўлена 3 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, знойдзена цела жанчыны, якая скончыла жыццё самагубствам, у машыне хуткай дапамогі памёр мужчына, які таксама спрабаваў звесці рахункі з жыццём.

Увечары 13 лютага на вул. Сумчанкі з прыкметамі таксікалагічнага ап’янення затрыманы непрацуючы мужчына.

Праз два дні з вул. Iнтэрнацыянальнай у ЦРБ дастаўлены і шпіталізаваны з траўмамі вайсковец тэрміновай службы в/ч п. Мачулішчы — цялесныя пашкоджанні пацярпелы нанёс сабе сам.

РАСК

Узбуджана 8 крымінальных спраў, з якіх 5 датычацца крадзяжоў маёмасці.

10 лютага заведзена справа ў дачыненні невядомага, які ў Мінску збыў асабліва небяспечнае псіха-тропнае рэчыва непрацуючаму асіпаўчаніну.

Фігурантам яшчэ адной справы стаў 56-гадовы вартаўнік адной з устаноў горада, які з хуліганскіх меркаванняў нанёс удар у твар 19-гадовай навучэнцы каледжа.

Узбуджана справа па факце незаконнай здабычы дзікага лася на тэрыторыі Дараганаўскага лясніцтва паблізу в.Свіханава і нанясення шкоды ў памеры 54 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 149 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 57 ліхачоў, 2 нецвярозыя вадзіцелі, 15 — што выкарыстоўвалі зімой летнія шыны, 1 — які перавозіў дзіця без утрымліваючага прыстасавання. За знаходжанне на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбіваючых элементаў пакараны 14 пешаходаў.

12 лютага ў в. Сялец у напрамку в. Краі вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген» не ўлічыў умовы надвор’я, не абраў бяспечную хуткасць руху і здзейсніў наезд на аўтакраму райста. У выніку ДТЗ прадавец, якая знаходзілася ў кузаве-кунгу, атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізавана.

АУСТ

Складзена 84 адміністрацыйныя пратаколы, знойдзена 4 асобы, якія знаходзіліся ў вышуку, суправоджана 56 цягнікоў, з якіх знята 7 правапарушальнікаў. У спецізалятар дастаўлена 8 грамадзян. Узбуджана крымінальная справа па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 37 чалавек, у тым ліку 5 жанчын і столькі ж — іншагародніх.

IАЖіРС

Два адміністрацыйныя пратаколы складзены за парушэнне правіл лесакарыстання, па аднаму — за незаконнае паляванне і рыбалку.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем