Школьныя музеі Асіповіцкага раёна: Вязаўніца

Школьныя музеі Асіповіцкага раёна: Вязаўніца

Для чаго ствараюцца музеі? Правільна, каб захаваць памяць пра гістарычныя падзеі, звязаныя з канкрэтнай мясцовасцю, пра тагачаснае жыццё-быццё нашых продкаў ды славутых людзей, якія праславілі родны край. Сярод тых, хто заняты высакароднай музейнай справай — школьныя настаўнікі. Не адно пакаленне вучняў выхавана на традыцыях, звязаных з музеем. Дзякуючы педагогам-энтузіястам сабрана шмат карыснага матэрыялу, у тым ліку і пра Вялікую Айчынную вайну.

Напярэдадні знамянальнай для нас даты — 70-годдзя Вялікай Перамогі — «раёнка» і вырашыла наведацца ў школьныя музеі Асіповіччыны, каб пазнаёміцца з экспазіцыямі, што тычацца ваеннага перыяду.

«Iшла вайна народная»

Так называецца раздзел краязнаўчага музея Вязаўніцкай базавай школы. Яго цяперашняя гаспадыня — настаўніца гісторыі і геаграфіі Тамара Сцяпанаўна Хальцова:

— Праз год нашаму музею споўніцца 30 гадоў. Каля яго вытокаў стаяў былы настаўнік гісторыі Мікалай Мінавіч Гаспадарык. Разам з вучнямі вёў пошукавую работу, наведваўся да старажылаў, запісваў успаміны былых удзельнікаў Вялікай Айчыннай. Калі быў назапашаны пэўны матэрыял, вы-дзелілі спецыяльнае памяшканне для размяшчэння экспанатаў. У асноўным фондзе іх звыш 500, у дапаможным — каля 400. Тое, што зараз размешчана на сценах, вынік работы былога кіраўніка. Як бачыце, на стэндах фотаздымкі былых ветэранаў вайны — удзельнікаў партызанскага руху і франтавікоў. Калі ўспомніць 70-80-я гады мінулага стагоддзя, то такія ж стэнды існавалі амаль ва ўсіх школах. На жаль, з часам яны ў некаторых навучальных установах зніклі, а ў іншых усё ж захоўваюцца — перайшлі ў альбомы. Нам таксама рэкамендавалі, пры магчымасці, замяніць існуючае афармленне на новае, больш сучаснае. Аднак вырашылі нічога не мяняць, а захаваць усё ў першапачатковым выглядзе. І многія наведвальнікі ўдзячны за гэта.

muzey-v-Vyazovnitse

Фотаздымкі ветэранаў

Іх некалькі дзясяткаў — ураджэнцаў бліжэйшых вёсак: Бозак, Малінаўка, Рафалін, Лабковіца, Пасекі, Семіровічы. Пра кожнага ёсць кароткія звесткі аб  удзеле ў вайне. Хтосьці быў партызанам, а затым змагаўся з ворагам на фронце. Некаторыя прайшлі дарогамі вайны ад пачатку да канца. Сярод іх — удзельнікі абароны Ленінграда муж і жонка Шпілеўскія. Антон Леанардавіч родам з Асіповіччыны, Алена Пятроўна — з Віцебшчыны. Лёс звёў іх у 1943 годзе на фронце, калі абаранялі подступы да Ленінграда. За праяўлены гераізм атрымалі медалі «За абарону Ленінграда». У арсенале галавы сям’і — ордэны Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны. Пасля вайны маладая пара франтавікоў Шпілеўскіх прыехала на радзіму мужа. Да вайны ён закончыў педвучылішча — накіравалі настаўнікам у Вязаўніцкую школу, якую потым узначаліў. Многа добрых успамінаў пакінулі пасля сябе ветэраны вайны ў аднавяскоўцаў, былых вучняў.

Яшчэ пра аднаго настаўніка-ветэрана можна даведацца са стэнда — Мікалая Васільевіча Мычко. Да вайны працаваў у Рафалінскай пачатковай школе. Калі прыйшлі немцы, пайшоў у партызаны, пасля вызвалення раёна — на фронт. Быў паранены. Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны». Зараз жыве ў горадзе Ліда ў дачкі.

З успамінаў пра вайну

Яны сабраны ў спецыяльным альбоме, і гэтая каштоўная інфармацыя, як і раней, служыць для патрыятычнага выхавання школьнікаў. Па запісах можна прасачыць ваенныя шляхі-дарогі, па якіх прайшлі землякі.

Павел Логвінавіч Кажанец: «Нарадзіўся ў 1921 годзе ў Бозку. Тут рос, вучыўся ў пачатковай школе. Потым пайшоў у сямігодку, што ў Пасеках, дзе навучанне вялося на польскай мове. З прыходам халадоў бацькі не змаглі купіць ні адзення, ні абутку — пайшоў працаваць у калгас. 20 кастрычніка 1940 года прызвалі ў Чырвоную Армію. Служыў у Львове ў 323 мотапалку 81 Кіеўскай акругі. Там і сустрэў вайну. Праз два месяцы быў сур’ёзна паранены. Трапіў у Харкаў у шпіталь, які затым эвакуіравалі ў Свярдлоўск. Доўгіх 11 месяцаў выжываў. Медкамісія дала II групу інваліднасці. Застаўся там працаваць — шыў абутак для фронту. Мабілізаваўся пасля перамогі ў 1945 годзе».

Дарэчы, інфармацыя пра Кажанца і яго фотаздымак змешчаны ў кнізе «Памяць. Асіповіцкі раён» у раздзеле «Яны вярнуліся пераможцамі».

lozhka-muzey-Vyazovnitsa

Экспанаты расказваюць

Адзін з цікавых і незвычайных прадметаў — форменны марскі каўнер, на слэнгавай мове — «гюйс». Яго падараваў музею П.Л. Кажанец, які прывёз гэты рарытэт з вайны. Расказваў, што атрымаў з рук матроса, якому рамантаваў абутак.

Не так даўно трапіла ў музей нямецкая алюмініевая лыжка, што праляжала ў зямлі з часоў вайны. На ёй — эмблема ваенна-паветраных сіл Германіі 1933-45 гадоў. Хто быў гаспадаром, пры якіх абставінах апынуўся ў ваколіцах Вязаўніцы? Загадка…

Родныя радавога Пракопія Мікалаевіча Клімава, ураджэнца Вязаўніцы, прынеслі ў музей фотаздымак, на якім — воінскае пахаванне ў пасёлку Скрудаліене Даўгаўпілскага раёна (Латвія), дзе пахаваны астанкі дарагога ім чалавека. Некалькі дзясяткаў гадоў таму нашчадкі Клімава там пабывалі…

Журнал наведванняў

Першы запіс у кнізе зрабілі настаўнікі і вучні пачатковых класаў школы ў 1986 годзе — падчас адкрыцця музея. Па словах Тамары Хальцовай, штогод сюды прыходзіць каля 300 чалавек. Калі падлічыць, то за ўвесь час дзверы музейнага пакоя адчынілі каля 10 тысяч наведвальнікаў. Большасць з іх — вучні школ раёна і студэнты, але былі і госці з іншых рэгіёнаў рэспублікі, з Расіі, Англіі, Італіі.

— Галоўнае — ім цікавяцца, а сабраныя матэрыялы служаць для напісання даследчых работ, правядзення выхаваўчых гадзін, — гаворыць Тамара Сцяпанаўна. — Музей пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі, значыць — жыве!

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем