СЗАТ “Шклозавод Ялізава”: трымаючы ўдар

СЗАТ “Шклозавод Ялізава”: трымаючы ўдар

Справы СЗАТ “Шклозавод Ялізава” застаюцца адной з галоўных тэм, якія хвалююць жыхароў пасёлка. Тым больш, што інфармацыйных нагод для падтрымання “градусу” такой цікаўнасці дастаткова.

Не паспела завяршыцца запланаванае скарачэнне колькасці персаналу (да гонару кіраўніцтва прадпрыемства, гэтая вымушаная, заўсёды балючая, мера была выкарыстана па-магчымасці ў далікатнай форме), як грымнуў фінансавы крызіс у Расіі. Цяжкасці нашага стратэгічнага партнёра аддаліся гучным рэхам і на беларускай эканоміцы, айчынная шкларобная вытворчасць, якая амаль цалкам карыстаецца імпартнай сыравінай і энерганосьбітамі, разлік за якія вядзецца ў доларах ЗША, атрымала прос-та накаўтуючы ўдар. Шкло — пераважна сезонны тавар, і момант “вострай фінансавай неста-більнасці” супаў з зімовым мінімумам збыту. Некаторыя заводы з-за адсутнасці сродкаў на набыццё газу і абарачальных сродкаў вымушаны былі спыніцца, другія — да лепшых часоў — “упалі ў анабіёз”, працуюць з мінімальна магчымай магутнасцю, толькі каб не зліваць расплаўленае шкло з печаў.

На такім змрочным фоне шклозавод “Ялізава” выглядае досыць бодра. Яго перавага — “заточанасць” на выпуск слоікаў: гэты сегмент вытворчасці шклатары раней быў не самы прыбытковы, але ў сённяшніх умовах застаўся найбольш стабільным.

Канечне, на прадпрыемстве сёння не сустрэнеш чалавека, які б глядзеў у будучыню з поўнай упэўненасцю. Аднак прадукцыя выпускаецца без прастояў, заробак — няхай і дзякуючы тытанічным намаганням аддзела маркетынгу — выплачваецца своечасова. Менавіта маркетолагі забяспечваюць невялікія, але дастатковыя для выканання фінансавых абавязкаў прадпрыемства, аб’ёмы рэалізацыі прадукцыі.

Пэўную маральную загартоўку завадчане маюць: за апошнія 8 гадоў “Ялізаву” як мінімум тройчы даводзілася пераадольваць сур’ёзныя цяжкасці. Кожнае такое выпрабаванне на трываласць не абыходзілася без страт, аднак мела адным з ускосных станоўчых вынікаў “натуральны адбор” работнікаў. Сённяшні калектыў амаль на 100 працэнтаў складаецца з людзей, якія сваю справу насамрэч любяць, і для якіх прадпрыемства — штосьці большае, чым чарговае месца продажу сваіх рабочых рук.

Сваімі думкамі пра Ялізава — завод і пасёлак — згадзіліся падзяліцца работнікі, якія займаюць розныя прыступкі “службовай лесвіцы”, маюць розны працоўны стаж і жыццёвы вопыт.

Iнжынер-тэхнолаг Валерый Паляшчук, малады спецыяліст:

— Я з роду патомных шклавараў, таму будучыня айчыннага шкларобства вельмі хвалюе. Наш завод — прадпрыемства сучаснае і для краіны вельмі патрэбнае, таму загінуць яму ніхто не дасць. Вось толькі хочацца, каб праблемы беларускага шкларобства вырашаліся хутчэй, а маладосць была перыядам руху ўперад, а не барацьбой за выжыванне.

Рабочы Анатоль Ліневіч, працоўны стаж 25 гадоў:

— Праблемы завода на пасялковых справах, безумоўна, адбіваюцца. Самая яўная прыкмета таму — узрастанне папулярнасці крамы гандлёвай сеткі “Дабраном”, дзе цэны ніжэй, чым у магазінах “Родны кут” Бабруйскага райста. Раней блізкасць да дому “важыла” болей атрыманай эканоміі, зараз жа трэба ашчадна выдаткоўваць кожны рубель.

Майго заробку на ўтрыманне сям’і хапае, але “ўпрытык”. Пасялкоўцы старэйшага пакалення добра памятаюць, як выжываць даводзілася з уласнага агароду ды міні-свінафермы. Сёння вядзенне натуральнай гаспадаркі наўрад ці каму прыйдзецца даспадобы — людзі прывыклі да прыстойных заробкаў. Таму будзем трымацца за завод і спадзявацца на лепшае.

* * *

Такі настрой падзяляюць многія, што бачна і па ўзаемаразуменні, якое існуе паміж кіраўніцтвам і рабочымі, і па ўзроўні працоўнай дысцыпліны: людзі добра разумеюць каштоўнасць рабочага месца для сябе.

Завод — закрытае акцыянернае таварыства. Трымальнікі акцый уклалі ў мадэрнізацыю вытворчасці дзясяткі мільёнаў долараў і зацікаўлены ў прыбытковасці свайго інвестпраекта не менш, чым рабочыя, інжынеры, упраўленцы. Шчырая еднасць інтарэсаў паміж буйным капіталам і наёмнымі работнікамі ўзнікае не вельмі часта, аднак калі такое ў наяўнасці, вынік звычайна атрымліваецца плённым.

Ці ёсць прычыны думаць, што “Ялізава” бу-дзе выключэннем з гэтага правіла? Прапаную лічыць гэтае пытанне рытарычным.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем