Першае месца працы — калгас у Асіповіцкім раёне

Першае месца працы — калгас у Асіповіцкім раёне

У СВК “Калгас імя Чарняхоўскага” маладымі спецыялістамі — бухгалтарамі Анжалікай Астаповiч і Вольгай Расько, юрыстам Уладзіславам Захарчуком (на здымку злева направа) — задаволены: моладзь прыйшла перспектыўная, работай цікавіцца, з абавязкамі спраўляецца. У сваю чаргу, і маладыя кадры надта на лёс не наракаюць: у гаспадарцы сустрэлі добра, жыллём забяспечылі, маральная падтрымка ёсць.

molodezh-kolhoz-chernyahovskogo

Больш падрабязна пагутарылі з Анжалікай. Асіпаўчанцы пры размеркаванні пасля заканчэння каледжа, мабыць, пашанцавала больш, чым Вользе і Уладзіку, якія прыехалі да нас з Палесся — са Столінскага і Лунінецкага раёнаў. Да аб’яднання калгаса з суседнім дзяўчына некалькі месяцаў нават паспела пабыць на пасадзе намесніка галоўнага бухгалтара, зараз жа не толькі бухгалтар па зарплаце, але і ўзначальвае калгасную прафсаюзную “пярвічку”.

— Пакуль не магу сказаць, што абавязкова застануся ў Вялікім Бару пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі, — мяркуе Анжаліка, — але ўпэўнена, што ў любым выпадку работа ў СВК пойдзе толькі на карысць. Па-першае, праца ў канторы і ўзаемадзеянне з калегамі дазваляюць паглыбіць веды не толькі па бухгалтарскай справе, але і зразумець сутнасць работы іншых спецыялістаў, функцыянавання сельгаспрадпрыемства як адзінага механізма. Па-другое, спасцігаю навуку сельскага жыцця. Напрыклад, раней ніколі не даводзілася паліць кацёл. Цяпер жа займаем з Вольгай дом з паравым ацяпленнем і самі спраўляемся з гэтай задачай. Адно толькі крыху засмучае: як ні круці, а па вечарах у вёсцы моладзі сумнавата…

Дарэчы, усе трое зараз завочна атрымліваюць вышэйшую адукацыю. Дзяўчаты ездзяць на сесіі ў сталіцу — яны студэнткі БДЭУ, а Уладзіслаў вучыцца на юрыдычным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Яно і правільна: веды лішнімі не бываюць, а вось паслужыць на перспектыву могуць. Няхай усё і атрымаецца найлепшым чынам!

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость