Суседства: узаемная справа

Суседства: узаемная справа

Задача кожнай раённай газеты — асвятленне спраў “свайго” рэгіёна. Але ж адміністрацыйны падзел не шчыльны плот, так што ўздоўж тэрытарыяльнай мяжы абавязкова існуе свайго роду зона прыцягнення, у якой кантакты паміж жыхарамі розных раёнаў досыць частыя і разнастайныя.

Вось і карэспандэнты “раёнкі” вырашылі наведацца ў Лядзенскі сельсавет Чэрвеньскага раёна, які прылягае да нашага краю, каб паглядзець, чым адрозніваецца і ў чым мае падабенства жыццё з абодвух бакоў асіповіцкай мяжы.

Нашы за мяжой

Быццам адна сям’я

Быў час, калі дзеці з вёскі Каляіна Чэрвеньскага раёна вучыліся ў Градзянецкай школе. Можа, гэтая традыцыя і зараз існавала б, але няма ў паселішчы больш вучняў — жыве тут усяго некалькі чалавек сталага ўзросту, якія добра памятаюць, як у суседнім пасёлку бурліла жыццё.

Пра такое не забываюць і жыхары Градзянкі. Многія могуць расказаць, як дружна кіпела праца ў леспрамгасе, якая прыносіла дабрабыт у сем’і. Менавіта з гэтым прадпрыемствам было звязана жыццё не толькі пасялкоўцаў, але і акаляючых вёсак, якія прыязджалі сюды атаварыцца, правесці вольны час у мясцовым клубе, паправіць здароўе ў бальніцы. Завязваліся сяброўскія адносіны, людзі браліся шлюбам.

Прайшоў час. Многае змянілася. Ад былой славы Градзянкі мала што засталося, але па-ранейшаму падтрымліваюцца сувязі з бліжэйшымі суседзямі.

Па словах кіраўніка спраў  Градзянскага сельсавета Галіны Кірыновіч, сярод яго насельнікаў знойдзецца не адзін дзясятак, якія нарадзіліся ў памежных вёсках. За апошні час згулялі некалькі вяселляў паміж маладымі людзьмі-суседзямі. Хтосьці з іх асталяваўся на Асіповіччыне, частка — на Чэрвеньшчыне. Некаторыя мужчыны працуюць у арганізацыях, што знаходзяцца на суседняй тэрыторыі. Увагу праваслаўных вернікаў прыцягвае царква, што не так даўно адчыніла свае дзверы ў Лядах. Ды і па прадукты, бывае,  людзі ездзяць у крамы, якія знаходзяцца ў бліжэйшых аграгарадках. І моладзь часцяком абменьваецца візітамі на клубныя дыскатэкі.

ч 003

Што гэта так, пацвердзіла ўраджэнка Градзянкі, цяперашняя жыхарка вёскі Ляды Вольга Марціновіч (на здымку). Працуе маладая жанчына ў мясцовым магазіне, куды сцякаюцца практычна ўсе тутэйшыя жыхары.

— Людзі тут шчырыя, добрыя, спагадлівыя, — гаворыць наша зямлячка. — Хутка знайшла з імі кантакт. Стараемся з напарніцай, каб у краме заўсёды быў патрэбны асартымент. Часта спыняюцца падарожнікі, у тым ліку і з роднага краю. Прыемна іх тут бачыць. З мужам пазнаёмілася на танцах у Градзянцы. Ды і многія сяброўкі таксама выйшлі замуж хто ў Рэчкі, хто ў Бярозаўку ці Луч. Тутэйшае жыццё нічым асаблівым не адрозніваецца. Уся неабходная інфраструктура ёсць. Адзінае, што адсутнічае — чыгунка. Маёй малой радзіме больш пашанцавала: цягнік звязвае з Асіповічамі 2 разы на дзень. Ведаю многіх тутэйшых жыхароў, якія часта карыстаюцца, як у народзе называюць, “кукушкай” — і танней, і хутчэй можна да Мінска дабрацца.

ч 017

— Яшчэ ў савецкія часы нашы жыхары былі пастаяннымі пасажырамі градзянскага цягніка, — падключыўся да размовы наведвальнік крамы Міхаіл Няхай. — Жанчыны часта ездзілі туды па пакупкі. Тавараў жа быў дэфіцыт, а ў вялікі прамтаварны магазін, які называлі шкляным з-за вялікіх вокнаў, іх прывозілі часценька. Аўтобусы хадзілі Мінск-Каменічы і Бабруйск-Чэрвень — едзь у любы бок, галоўнае, каб грошы былі. Часта там завязваліся знаёмствы. У мяне, напрыклад, шмат сяброў жыве ў тым баку. Сам зараз прыслужваю ў царкве, дзе збіраецца народ з розных вёсак. Выходзіць, што храм, як і калісьці, аб’ядноўвае людзей. Мой зямляк Мікалай Бабіч, які стаў ініцыятарам і спонсарам яго будаўніцтва, на тое і разлічваў. Дарэчы, на гэтым месцы ў вайну быў калодзеж, які немцы выкарысталі для расправы з 41 чалавекам. Сярод загінулых была і маці Бабіча…

Прыцягальнае  ў аграгарадку месца — школа. Акуратная, утульная, адпавядае ўсім патрабаванням часу. І адначасова захоўвае добрыя традыцыі, якія зарадзіліся ў савецкі час.

— Адна з іх — падтрыманне добрых узаемаадносін з нашымі калегамі з Градзянкі, — гаворыць настаўнік гісторыі Юрый Бабіч. — Сам адсюль родам, добра ведаю акаляючыя мясціны. Ды і бацька, былы партызан, час-та расказваў-паказваў лясныя сцежкі-дарожкі, па якіх можна хутка трапіць у навакольныя вёскі. У тым ліку — на Асіповіччыну. Раней некаторыя яе паселішчы ўваходзілі ў склад Ігуменскага павета, у тым ліку пасёлак леспрамгасаўцаў, Каменічы, Пагарэлае, таму ў жыхароў абодвух раёнаў не адна агульная старонка ў гісторыі. Успомніць хаця б Вялікую Айчынную. Многія сяльчане апынуліся ў партызанах, плячо ў плячо змагаліся з немцамі, а навакольныя лясы былі родным домам аднолькава для градзянцаў, лядзенцаў, камянчан, зенанпольцаў. Ды і партызанская база мясцілася ва ўрочышчы Рассоха. І, што цікава, у асіпаўчан яна свая, у нас — свая. Вашу называем Рассоха № 2, нашу — № 1. Штогод разам з вучнямі наведваемся да памятных мясцін, даглядаем пахаванні. Абодва бакі добра ведаюць імёны Каралёва, Флегантава, Ціхамірава. А ўраджэнец Каляіны Мікалай Андрыевіч добра вядомы асіпаўчанам. Ён быў сакратаром камсамольскай арганізацыі атрада Панамарэнкі, разам з эшалонам ворага ўзарваў і сябе. У гонар гэтага чалавека гра-дзянцы назвалі вуліцу. Ведаем і пра музей партызанскай славы ў Градзянцы. Не адзін раз там былі з вучнямі…

Крама ў Чэрвені
Крама ў Чэрвені

Напрыканцы ўдалося пазнаёміцца з педагогам-арганізатарам Людмілай Грознай.

— Перадавайце прывітанне Асіповіцкаму раёну, — сказала яна. — Мае родныя з Ліпеня, хаця жывём зараз тут, у вёсцы Горкі. Дзядуля Цімафей Міхайлавіч разам з бабуляй Нінай Пятроўнай у гады вайны партызанілі ў градзянскіх лясах. Сёстры бабулі Валянціна, Алена і Зінаіда Сушко — таксама. Апошняя — жонка Рыгора Баразны. Яны многа расказвалі пра тыя жудасныя дні. Былі ў адным атрадзе з Рымай Кунько. Дзед выплаўляў тол. Часта пасля вайны наведваліся ў Рассоху. А мама Ларыса Цімафееўна нават памятае адкрыццё мемарыяла — яна тады была піянеркай і стаяла ў ганаровай вахце. Наогул жа і зараз ездзім у Ліпень — матулі хочацца пагутарыць з сяброўкамі, прайсціся па знаёмых сцежках. Да гэтых мясцін таксама прывыклі. Калі ты да людзей з душой, то і да цябе — таксама…

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем