Асіповічы: паход, які яднае сэрцы

Асіповічы: паход, які яднае сэрцы

Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, у рамках якога прыбыла 27 студзеня на Асіповіччыну міжнародная дэлегацыя, злучыўшая студэнтаў з чатырох краін — Беларусі, Расіі, Казахстана і Туркменістана, па ўсіх параметрах атрымаўся адметным. Ён тройчы юбілейны: 50-ы па ліку, прысвечаны 100-годдзю галоўнай педагагічнай ВНУ краіны — цяперашняга ўніверсітэта імя Максіма Танка, чые студэнты і склалі аснову дэлегацыі, а таксама 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Урачыста-патрыятычны — такім можна назваць першы дзень знаходжання атрада “Маладая гвардыя” на Асіповіччыне. На мітынгу на Алеі Герояў сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, старшакласнікі з гарадскіх школ, ваенны духавы аркестр. Старшыня райарганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Міхаіл Слесарэнка ў сваім выступленні падкрэсліў, што ў раёне беражліва захоўваецца памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і яе герояў. Шкада, што зараз на Асіповіччыне засталося ўжо менш за сотню тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у абароне Радзімы. Дзякуй ім вялікі за кожны наш мірны дзень! Ад маладога пакалення, у сваю чаргу, прагучала абяцанне шанаваць здабыткі народа і памнажаць іх. Заключным акордам мітынгу стала ўскладанне вянкоў і кветак да абеліска.

zvezdnyiy-pohod

Працягнулася сустрэча ў актавай зале СШ № 1. Вучні падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Дзе правіць вайна, нікому спакою няма”. Вершы, песні, тэатралізаваныя пастаноўкі дапамаглі зрабіць вечар насычаным і інфармацыяй, і эмоцыямі. Малалетні вязень Анатоль Міхайлавіч Дольскі падзяліўся шчымлівымі ўспамінамі аб знаходжанні сям’і ў Нямеччыне, працягнуў размову на ваенную тэму старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан. Свае канцэртныя нумары прапанавалі не толькі вучні, але і госці. Кветкі, сувеніры, падарункі ветэранам ад РА ГА “Белая Русь”, шчырыя ўсмешкі і словы ўдзячнасці — усё ва ўтульны вечар мела месца. Разыходзіцца не спяшаліся, бо аб многім хацелася пагутарыць.

Насычанымі аказаліся і наступныя дні. У сераду дэлегацыя наведала СЗАТ “Шклозавод Ялізава”, робатызаваную ферму ў Вязычыне, ГЭС, комплексна-краязнаўчы музей у Дараганаўскім ВПК, а ўчора госці пабывалі ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, надоўга затрымаліся ў СШ № 2, дзе прайшлі інтэрактыўныя заняткі ў музеі гісторыі школы, потым у “Равесніку” адбыліся прафарыентацыйная сустрэча і канцэртная праграма. Сёння ж студэнты з раніцы наведалі храм іконы Божай Маці “Жываносная крыніца” ў Прошчы, прынялі ўдзел у арт-акцыі “Краіне любімай нашы сэрцы” ў гімназіі. Словам, уражанняў — маса.

— Спадабалася Беларусь і добразычлівыя людзі, якія тут жывуць, — расказала адна з удзельніц паходу Салтанат Нургаліева, якая вучыцца ў Казахскім нацыянальным аграрным універсітэце. — Прыгожы і цікавы горад Асіповічы. Спадзяюся, яшчэ не раз атрымаецца пабываць у вашай сяброўскай краіне, палюбавацца бяскрайнімі лясамі.

 З задавальненнем падзяліўся меркаваннем аб наведванні Асіповіччыны і намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДПУ імя М.Танка Уладзіслаў Кадзіра:

— Апошні раз быў з Зорным паходам у вашых мясцінах 7 гадоў назад. За гэты час адбылося шмат перамен да лепшага. Змяніліся як школы — па-сучаснаму абсталяваны кабінеты, актавыя залы, — так і дзеці, якія сталі праяўляць больш інтарэсу да гісторыі, роднага краю, непасрэдна да нашага паходу. Выдатная арганізацыя дазволіла шмат дзе пабываць і аб чым даведацца — вялікі дзякуй арганізатарам за гэтыя цікавыя і карысныя дні. Ну і, безумоўна, будзем рады бачыць вашых выпускнікоў у ліку нашых студэнтаў!

На здымку: момант перадачы раённаму гісторыка-краязнаўчаму музею карціны “Пад мірным небам” Анатолем Міхайлавічам Дольскім у час наведвання ўстановы ўдзельнікамі 50-га Зорнага паходу.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость