Асіповічы: зусім нядаўна. I ўжо так даўно…

Асіповічы: зусім нядаўна.  I ўжо так даўно…

Рэдакцыйны архіў складаецца з дзвюх частак: падшыўкі колішніх газет і фотаздымкі. І калі папаўненне друкаванай “паловы” адбываецца сістэматычнаштогод дадаецца адна, то са здымкамі ўсё крыху складаней. Акрамя штатныхзробленых журналістамі з нейкай нагоды, сюды трапляюць і цікавыя фотадакументы, перададзеныя чытачамі. Сярод апошніхпадборкавулічных рэпартажаў” пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя ад Юрыя Васюхнова, у той час юнага фотааматара.

Падчас чарговага разгляду гэтай калекцыі ўзнікла жаданне супаставіць візуальныя вобразы з рэаліямі, занатаванымі на старонкахраённых”Запаветаў Леніна”, ну, скажам, за 1971 год. Атрымалася своеасаблівае падарожжа на машыне часу, поўнае нечаканых сустрэч і адкрыццяў. Некаторыя з іх прапануем зрабіць чытачам самастойна. На ілюстрацыях да тэксту размешчаны добра вядомыя куткі горадатакімі, якімі яны былі 44 гады назад. Пазнаеце іх самастойна? Не атрымаеццаподпісы напрыканцы старонкі.

Газета — старонкі кантрастаў

Галоўным патрабаваннем таго часу была інфармацыя аб дзейнасці Камуністычнай партыі і перавагах савецкага ладу жыцця, таму першая паласа кожнага нумара — а нярэдка і нумар цалкам — займаліся матэрыяламі, якія адносіліся да партыйна-палітычнай прапаганды. Яны выглядалі даволі разнапланава па форме, але па сэнсе амаль не адрозніваліся: паслядоўна даказвалі, што грамадзяне СССР жывуць у лепшай у свеце краіне, якая дынамічна развіваецца і лёгка пераадольвае ўсе перашкоды. Асобныя з іх проста раздражняюць сваёй наіўнасцю і непераканаўчасцю аргументацыі, але некаторыя пакідаюць моцнае ўражанне.

klub-v-severnom-gorodke
Фото 1

З сацыялістычных абавязацельстваў калгасаНовы шлях” на 1972 год:

Шляхам зніжэння сабекошту атрымліваемай прадукцыі і паляпшэння яе якасці ўзнімем рэнтабельнасць па гаспадарцы на 0,3% супраць 1971 года. Давядзем яе да 63%.

Пабудуем, механізуем і ўвядзем у дзеянне цялятнік на 200 месц, зерня-склад, зерняток, сянажную траншэю на 500 тон.

У 1972 годзе ўвядзем для дзяцей калгаснікаў школу, пабудуем лазню, двухкватэрны жылы дом. Сіламі гаспадаркі адрамантуем дарогу КаменічыАсіповічы працягласцю 5 кіламетраў. Добраўпарадкуем вуліцы ў вёсцы Яноўка.

Падрыхтуем тры трактарысты і шэсць камбайнераў. Створым тры механізаваныя звяны па вырошчванні бульбы. Давядзем выпрацоўку на 15-сільны трактар да 560 га ўмоўнага ворыва”. (№ 153 ад 23.12.1971).

Усе свае абавязацельствы, дарэчы, калгас планаваў выканаць выключна за кошт уласных даходаў, якія пры ўзгаданай рэнтабельнасці, безумоўна, былі нядрэнныя. У наш час рэнтабельнасць сельскай гаспадаркі далёка не такая высокая: змяніліся эканамічныя ўмовы. Што ж тычыцца паляпшэння якасці жыцця сялян, то яно працягваецца і зараз, як таго патрабуюць праграмы стварэння аграгарадкоў, добраўпарадкавання паселішчаў і сістэма сацыяльных стандартаў і г.д.

А вось у выступленнях спецыялістаў, што друкаваліся на другой і трэцяй старонках, звычайна агучваліся звесткі, якія не зусім адпавядалі афіцыйна дэклараванай адсутнасці сацыяльных і эканамічных праблем.

most
Фота 2

“…Зза недахопу механізатараў часта зрываюцца аптымальныя тэрміны сяўбы, зацягваецца ўборка сельскагаспадарчых культур. А гэта адмоўна адбіваецца на ўраджаі.

У гаспадарках раёна патрэбны яшчэ 187 механізатараў. Асабліва шмат кадраў не хапае ў калгасах імя Валадарскага, “Шлях Ільіча”, “Авангард”, “Чырвоны ўдар-нік”, саўгасах “Асіповіцкі” і “Карытнае”. (“А ў вас хапае механізатараў?” А.Азаранка, метадыст па тэхнічным навучанні — № 155 ад 28.12).

“…У калектыве будаўнічага ўпраўлення 89 гультаі і прагульшчыкі не адчуваюць сур’ёзнага маральнага ўздзеянняЗза прагульшчыкаў прадпрыемства нясе вялікія стратыпа іх віне недавыканана будаўніча-мантажных работ на 26 тысяч рублёў”. (“Цаніць рабочую мінуту”, № 149 ад 14.12).

Праблема недахопу адказных і высокакваліфікаваных механізатараў існуе і зараз, хоць з укараненнем энергаёмістай тэхнікі яе ўплыў на эфектыўнасць вядзення сельскай гаспадаркі стаў меншым. А вось з парушальнікамі працоўнай дысцыпліны сёння ніхто не цырымоніцца. Іншая справа, што на якасныя працоўныя рэсурсы попыт адчувальна перавышае прапанову.

raboche-krestyanskaya
Фота 3

Добра забытае старое, ці Тагачасныя тэхнічныя панацэі

Напачатку 70-х раён быў пераважна сельскагаспадарчым, таму райгазета ўдзяляла шмат увагі справам калгасаў, жыццю вяскоўцаў. Асаблівае месца ў такіх матэрыялах займалі звесткі аб інавацыях, што абяцалі хуткае павышэнне прадукцыйнасці. Некаторыя з іх праз прызму часу вы-глядаюць даволі экстрэмальна, хаця, магчыма, рацыянальнае зерне ў іх было:

Завершаны выпрабаванні перасовачнай гамаўстаноўкіКолас”. Праведзеныя доследы паказалі, што радыяцыйная апрацоўка насення пшаніцы, кукурузы, гароху, аўса, гарбузоў, соі дае ў сярэднім прыбаўку ўраджаю ад 10 да 30%. Пры гэтым паскорылася паспяванне, палепшылася якасць прадукцыі. Прамысловасць ужо пачала серыйную вытворчасць установак”. (“З дапамогай радыяцыі”, № 150 ад 16.12).

Метад апрацоўкі саломы аміячнай вадой прымянілі ў мінулым годзеСёлета апрацоўка стала больш удасканаленай і набыла масавы характар. Наколькі гэта выгадна рабіць, жывёлаводы ўпэўніліся. Павышаецца прыкладна ў паўтара раза спажыўнасць саломы. Жывёла з вялікай ахвотай паядае такі корм. Важна і тое, што пасля апрацоўкі аміячнай вадой корм не пашкоджваецца грызунамі і грыбкамі”. (“Салома становіцца спажыўней”. У.Сімага, заатэхнік калгаса “Бальшавік” — № 134 ад 9.12).

“Сіласаванне бульбы ў гаспадарцы ўведзена даўно. Летась, напрыклад, скармілі свінням 250 т сіласу, у гэтым нарыхтавана на 50 т больш. Тэхналогія прыгатавання простая. Устанаўліваецца агрэгат, які мые, а потым здрабняе клубні. Атрыманая маса шчыльна закрываецца ў цэментаванай траншэі. Спажыўнасць корму амаль такая ж, як у свежай бульбы. Яшчэ лепшы метадпрыгатаванне бульбяной мукі. Але ён складаны і ў кожнай гаспадарцы прымяняць яго нельга”. (“Сілас і мука… з бульбы”. М.Семчанка, галоўны заатэхнік саўгаса “Асіповіцкі” —                № 135 ад 11.11).

Пра іншае сказаць цяжка, а вось ідэю аб прымяненні карбаміду — аміячнай вады — для прыгатавання дабавак да высакаякасных кармоў для сельгасжывёлы паспяхова рэалізуе ЗАТ “Тоса-Агра”.

kommunisticheskaya
Фота 4

А як жа прамысловасць і транспарт?

У 1971 годзе ішла хуткая індустрыялізацыя раёна, і такая ака-лічнасць вы-клікала немалы гонар у жыхароў горада.

Значэнне кардоннаруберойдавага завода цяжка перабольшыць. Ён будзе выпускаць 125 мільёнаў м2 каштоўнага будаўнічага матэрыялу. Гэта 8% саюзнага выпуску.

Асіповіцкі завод будзе пастаўляць прадукцыю і многім саюзным рэспублікам. Адсюль яго не толькі рэспубліканскае, а і саюзнае значэнне. Пакуль у Мінску ёсць толькі адна руберойдавая ўстаноўка. Яна і напалавіну не задавальняе запатрабаванні новабудоўляў. У Беларусь руберойд завозіцца  з-за мяжы”. (“Індустрыяльны гігант” . Інтэрв’ю старшыні дзяржкамісіі па прыёму КРЗ В.Л.Бельдзюкевіча — № 153 ад 23.12).

Як заўсёды, на вышыні, трымаліся чыгуначнікі:

Брыгада машыніста Івана Белага правяла з Маладзечна да Асіповіч цяжкавагавы поезд, вага якога перавышала за норму на 2.100 тон. Такі паказчык лічыцца рэкордным”. (“Рэкордны маршрут” — № 129 ад 20.11).

У клубе чыгуначнікаў пачаўся кінафестываль пад дэвізамНа стальных магістралях СССР”. Мэта фестывалю: шырокі паказ тэхнічных і навуковапапулярных фільмаў, якія расказваюць аб новай тэхніцы на чыгуначным транспарце, прагрэсіўнай тэхналогіі, аб вопыце перадавых прадпрыемстваў магістралі”. (“Пачаўся кінафестываль” — № 119 ад 5.10).

Закладзены ў сямідзясятыя падмурак аказаўся трывалым, з цягам часу Асіповіччына пераўтварылася ў адзін з найбольш эканамічна-развітых рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.

Побыт асіпаўчан-“сямідзясятнікаў”

Звестак аб матэрыяльным дабрабыце — актуальнай для кожнага чалавека часткі існавання — у тагачаснай газеце не вельмі многа. І калі пазітыў найчасцей зводзіўся да працэнтаў перавыканання гадавога плану тымі ці іншымі арганізацыямі, то негатыў агучваўся выключна на прыкладах гандлю, грамадскага харчавання і сэрвісу.

Усё роўна, што ні зварышз’ядуць. А калі што каму не падабаецца, таксама знойдзены аргумент: усім не ўгодзіш.

Возьмем для прыкладу зноў сталовую 2. Калісьці яна славілася беларускімі дранікамі, блінчыкамі з мясам, салатай. І нават біфштэкс у ёй падавалі, як належыць, са смажанай бульбай. Растлумачыць адсутнасць цяпер многіх папулярных страў можна дзвюма прычынамі: або не хочацца лішніх клопатаў, або повары не паспяваюць. Але ж ні адзін з варыянтаў не абмяркоўваўся прафсаюзам”. (“Дазвольце не згадзіцца”. Р.Новікава — № 122 ад 12.10).

Матэрыялы аб культурным жыцці, спорце, ахове здароўя таксама часта паведамлялі толькі аб дасягненнях і перспектывах:

Поўным ходам і апярэджваючымі тэмпамі ідзе ў раённым аптэкарскім упраўленні нарыхтоўка лекавых траў. Асіповіцкімі аптэкамі закуплена 900 кілаграмаў каштоўнага зелля. Гэта амаль 120% гадавога плана. Сярод актыўных памочнікаў нарыхтоўкі раслін хацелася б адзначыць васьмідзесяцігадовага А.А.Станішэўскага з вёскі Прудок”. (“Эліксір здароўя — у нас”. Б.Шыманскі, упраўляючы аптэкамі — № 115 ад 25.09).

ssh3
Фота 5

“Зараз у нашых калгасах праходзяць канцэрты эстрады Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Выступленні майстроў мастацтваў перад працаўнікамі калгасаўЧырвоны ўдарнік”, “Новы шлях”, ”Усход” выліліся ва ўрачыстае свята савецкай культуры”. (“Работнікі мастацтва — вёскам” — № 112 ад 18.09).

А вось з рэлігіяй і чамусьці з сіянізмам на старонках раённай прэсы вялася няспынная барацьба, прычым у вельмі агрэсіўнай форме. Прыводзіць цытаты з адпаведных матэрыялаў не будзем: сёння выпады ў бок “ідэалагічных ворагаў” выглядаюць грубымі і, шчыра кажучы, прыцягнутымі за вушы. Што цікава — сярод аўтараў узгаданых публікацый амаль выключна значыліся навуковыя супрацоўнікі кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі БДУ імя У.І.Леніна.

А яшчэ шмат увагі ў 1971 годзе ўдзялялася барацьбе з п’янствам. Хаця, як можам меркаваць з уласнага вопыту, у гэтай барацьбе апошняе слова чамусьці заўсёды застаецца за “зялёным зміем”. Што ж, будзем змагацца далей…

Фотаздымкі: 1) Клуб у былым ваенным гарадку “Паўночны”. 2) Пешаходны пуце-правод на чыгуначным вакзале. 3) Перакрыжаванне вуліц Рабоча-Сялянскай і Сацыялістычнай. 4) Вуліца Камуністычная, на першым плане — магазін № 5 ААТ “Гандаль”. 5) Выгляд зверху на стары будынак СШ№3 і бліжэйшыя вуліцы

Падрыхтаваў Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем