Асіповічы: вынікі конкурсу «Падпіска — 2015» вызначаны

Асіповічы: вынікі конкурсу «Падпіска — 2015» вызначаны

Вынікі конкурсу на лепшага арганізатара падпіскі-2015 на раённую газету, арганізаванага райвузлом паштовай сувязі і рэдакцыяй “Асіповіцкага краю”, прынеслі перамогу аддзяленню паштовай сувязі Пратасевічы: тут аформлена 86 даставачных картак — на 21 больш, чым за аналагічны леташні перыяд — 132%. Прыплюсавалі ў колькасці экзэмпляраў мясцовага выдання гарадскія аддзяленні сувязі  №№ 4, 2, таксама кажам дзякуй паштавікам з Ялізава, Цэлі, Дрычына, Вязаўніцы. Не стала менш падпісчыкаў “АК” і ў Татарцы, Ручаі, Ясені, Каменічах, Карытным, Красным.

pochta-v-protasevichah

Павіншаваўшы невялікі калектыў Пратасевіцкага АПС, які складаецца з загадчыцы Ніны Манёнак (на здымку злева) і паштальёна Таццяны Чэчат, пацікавіліся, якім чынам удалося павялічыць рады прыхільнікаў “раёнкі” на сваім участку. Сакрэтаў ніякіх няма: проста трэба лішні раз прапанаваць чалавеку аформіць абанемент, пры неабходнасці зайсці дадому. Ну а наконт зместу газеты, то тут кожны ведае, што ў “АК” можна знайсці самую розную інфармацыю аб жыцці горада і раёна, тэматычныя старонкі на любы густ.

Давайце і далей заставацца разам!

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем