Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

“На студэнцкай хвалі” — забаўляльная праграма пад такой назвай пройдзе ў нядзелю, 25 студзеня, у МПЦ “Равеснік”. Прымеркаванае да Дня студэнта мерапрыемства распачнецца ў 11 гадзін. Уваход свабодны — не прапусціце!

У 42-м з’ездзе БРСМ, які прайшоў у сталіцы 19-20 студзеня, прынялі ўдзел і 2 дэлегаты ад нашага раёна: першы сакратар РК ГА “БРСМ” Ганна Дземідок і педагог-арганізатар СШ № 4 Кацярына Шалупенка. На думку актывістак, наша моладзь гатова да рэалізацыі пастаўленых задач, ажыццяўлення прапанаваных на форуме ідэй.

Новы накірунак — вытворчасць марцыпанавых і персіпанавых фігур, глазураваных шакаладам і дэкарыраваных — асвоены ў снежні на ТАА “Белга-Прам”. Вырабы эксклюзіўныя, таму выпускаюцца ў невялікай колькасці па заяўках.

Народны фолк-мадэрн калектыў “Куццякі” ў лютым прыме ўдзел у праграме “Здароўе” на канале “Беларусь 1”, якая будзе прысвечана посту і святу Вялікадня. Якраз велікодную песню ў сваёй апрацоўцы і рыхтуюцца прадставіць на суд тэлегледачоў землякі.

Бароцца са снегам працаўнікам дыстанцыі пуці на станцыі Асіповічы дапамагаюць сістэма электраабагрэву і кампрэсар, з дапамогай якога адбываецца абдзіманне. У першую чаргу ачышчаюцца стрэлачныя пераводы. На станцыі і прыпыначных пунктах расчыстка пасадачных платформ зараз вядзецца ўручную — неабходнасці задзейнічаць снегаўборачную тэхніку пакуль няма.

За год у райпаліклініцы зафіксавана 512.592 наведванні — на 3 сотні менш, чым пазалетась. Часцей за ўсё землякі звярталіся да ўрачоў тэрапеўтаў і педыятраў. Рост вострых рэспіраторных захворванняў зараз не фіксуецца: калі такі дыягназ у снежні быў пастаўлены 1.200 пацыентам, то за тры тыдні студзеня — менш чым 750.

Дзясяткі навагодніх прыгажунь-ёлак, выканаўшы сваю ролю па стварэнні людзям добрага настрою, на працягу мінулага тыдня скінулі свой дзівосны ўбор і паступова перакачавалі на пляцоўкі для збору смецця. “Які іх далейшы лёс?” — цікавяцца чытачы. Як паведаміў галоўны інжынер ДУКВП “Райсэрвіс” Мікалай Палоўнікаў, яліны пайшлі на топку грамадскіх лазняў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем