У Асіповіцкім райвыканкаме. Дайсці да кожнага –

У Асіповіцкім райвыканкаме. Дайсці да кожнага –

гэты вядомы з савецкіх часін выраз не губляе актуальнасці і сёння. Вось і 19 студзеня на пасяджэнні райвыканкама пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам членаў рабочай групы Магілёўскага аблвыканкама па кантролі за выкананнем асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў Магілёўшчыны — першага намесніка старшыні аблвыканкама-старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Алега Чыкіды, начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Iвана Кажамякі і адказных работнікаў іншых упраўленняў — менавіта ён стаў лейтматывам працягла-прынцыповай размовы з актывам Асіповіччыны. Толькі на першым плане стаяў не нейкі асобна-абстрактны чалавек, а нашы рэальныя працоўныя калектывы, вынікі дзейнасці якіх і фарміруюць агульныя прагнозныя паказчыкі.

— Летась Магілёўшчына спрацавала не так, як планавалася, — адзначыў ва ўступным слове Алег Iванавіч, — цяпер на двары 2015 год, Асіповіцкі раён для вобласці стратэгічны, патрабаванні да яго дзейнасці асобныя. Таму разам з абласнымі спецыялістамі і сабраліся члены райвыканкама з мясцовым актывам дзеля выпрацоўкі найлепшага плана развіцця рэгіёна ў сучасных умовах. Як будзе пабудавана работа выканаўчай улады ў разрэзе працоўных прадпрыемстваў і арганізацый, вырашэнні сацыяльных пытанняў і многага іншага, так у выніку і будуць жыць асіпаўчане. Спрацуеце добра — і зарплату будзеце мець прыстойную, і пытанні добраўпарадкавання з другімі такімі ж важнымі зможаце вырашаць станоўча і паслядоўна. Ёсць рэзервы — іх неабходна абавязкова скарыстаць на агульную карысць. Ёсць сумненні па запланаванаму паказчыку прагнозу — прыводзьце аргументы, давайце шукаць аптымальныя варыянты.

У такім рэчышчы і ішла надалей размова. За трыбунай з дакладамі пабылі ўсе намеснікі старшыні райвыканкама: Васіль Пятроўскі асобна выдзеліў галіну прамысловасці, Дзмітрый Міхалёў надзяліў увагу сельскай гаспадарцы, Сяргей Семянцоў — будаўнічым справам, Аляксандр Шаўлюга — сацыяльным накірункам, начальнік фінансавага аддзела Ларыса Белая — курыруемай сферы. Кожны, натуральна, пастараўся аргументавана абараніць прагноз-2015, прааналізаваць рэальнасць лічбаў-паказчыкаў, раскрыць шляхі, па якіх плануецца рушыць дзеля дасягнення запланаванага. Для высвятлення асобных момантаў уздымаліся і многія з запрошаных на пасяджэнне кіраўнікоў калектываў, сваё бачанне выканання той-іншай пазіцыі выказвалі абласныя спецыялісты, шэраг слушных удакладненняў прагучала з вуснаў Пятра Яфімавіча — у станоўчым выніку дзелавой размовы былі зацікаўлены ўсе.

2015 год надзвычай сур’ёзны для развіцця Беларусі, — падкрэсліў напрыканцы кіраўнік рабочай групы аблвыканкама. — I кожны з нас, працуючы на любой пасадзе, павінен гэта не толькі добра разумець, а і зрабіць усё магчымае для атрымання найлепшых паказчыкаў, выкласціся па максімуму. У цэлым магу адзначыць, што прагноз на год сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіччыны склаўся. Але наконт глыбіні прапрацоўкі асобных галін, вызначэння першачарговых акцэнтаў накірункаў дзейнасці, рэальнага ўкладу ў агульную скарбонку пэўных вытворцаў да канца яшчэ неабходна ўдакладніцца. Кіраўнікам любога рангу трэба праз сэрца прапусціць такія паняцці, як дысцыпліна, абавязковасць і ініцыятыва, дакладна ведаць і тэрміны выканання запланаванага, і якім чынам той ці іншы параметр будзе дасягацца. Гэтым павінен пранікнуцца кожны, сёлетні год — год іспытаў.

Последние новости

Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем