Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Раскрыты крадзеж, выяўлена месцазнаходжанне асобы, якая знаходзілася ў вышуку. Зафіксавана 5 фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Знойдзена 2 трупы, у тым ліку 1,5-месячнага дзіцяці.

14 студзеня паблізу  в. Цяплухі затрыманы аўтамабіль «Пежо-Баксёр» пад кіраўніцтвам непрацуючага жыхара Міншчыны. Канфіскавана 2 дрэваапрацоўчыя станкі без суправаджальных дакументаў на суму 78 млн рублёў.

У нядзелю ў ЦРБ дастаўлены слесар аднаго з камунальных прадпрыемстваў. Цялесныя пашкоджанні пацярпеламу па неасцярожнасці былі нанесены каўшом трактара пры правядзенні рамонтных работ па аднаўленні водазабеспячэння.

РАСК

Распачата 6 крымінальных спраў. Так, 17 студзеня ўзбуджана 2 справы па крадзяжы прадуктаў харчавання: з павільёна райста на гарадскім рынку неўстаноўленай асобай выкрадзена  34 кг мяса. Вінаватыя ў другім крадзяжы вядомы: мужчына і жанчына з Лапіч, якія праніклі ў дом аднавяскоўца і скралі ежу.

Распачата справа і ў дачыненні жыхара в. Орча, які незаконна прадаставіў памяшканне свайго дома для вырабу і спажывання наркатычных сродкаў.

ДАI

Папярэджана 212 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 2 нецвярозыя вадзіцелі, 76 кіроўцаў, якія не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, 24 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў на вопратцы. Адбылося 9 ДТЗ.

Увага! З 15 па 25 студзеня — прафілактыка ДТЗ з удзелам пешаходаў.

АУСТ

Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага абароту наркасродкаў, складзена 36 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена асоба, што знаходзілася ў вышуку. Суправоджана 56 цягнікоў, з якіх знята 7 правапарушальнікаў.

РАНС

18 студзеня адбылося ўзгаранне жылога дома ў в. Краі — знішчана маёмасць у адным з пакояў.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем