Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод: ёсць пяцiсоты!

Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод: ёсць пяцiсоты!

Тое, што нашы вагонабудаўнікі не вераць у “лічбавыя забабоны”, — рэальны факт: менавіта 13 студзеня войдзе ў гісторыю прадпрыемства як дзень выпуску 500-га вагона.

— Гэта для калектыву істотнае дасягненне, — адзначыў на міні-ўрачыстасці генеральны дырэктар СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” Мірза Чалаян. Работы па розных накірунках тут распачаліся даўно, але вытворчасць на першы план выйшла практычна летась, таму і выпускпяцісотага”падзея знакавая, пацвярджае, што мы сталі сапраўдным сучасным прадпрыемствам. Ужо заключаны кантракты на выпуск 700 вагонаў — 500 цыстэран і 200 платформ. І гэтане мяжа, спыняцца на дасягнутым ніхто не збіраецца, задача перад заводам простая: працягваць расці, дынамічна развівацца і нарошчваць магутнасці. Моцнага ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту. І яшчэ раз, паважаныя завадчане, словы ўдзячнасці за цярпенне ў цяжкія хвіліны, разуменне і падтрымку, добрасумленную адданую працу.

OVZ-vagon

Многія з выступаючых, як і другія “бацькі” народжанага “імянінніка”, узгадалі ў той дзень самыя розныя перыяды станаўлення АВЗ на ногі. Фарміраванне калектыву і фінансавыя праблемы, станаўленне вытворчасці і нявер’е асобных у паспяховае пераадоленне цяжкасцей — хапала ўсяго. Лейтматыў жа такі: “Галоўнае — мы разам, адзінае цэлае, жыццёвую праверку на трываласць прайшлі, а значыць і з вызначанымі задачамі справімся”.

…Урачысты мітынг скончыўся, а вагонабудаўнікі ўсё падыходзілі да “пяцісотага”, каб сфатаграфавацца на яго фоне на памяць: заслужаны гонар чалавека, які ўклаў і сваю часцінку працы ў стварэнне сімпатычнага “юбіляра”-працаўніка. А не паспеем азірнуцца, як будзем вітаць і “тысячніка”!

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем