Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 5 па 11 студзеня раскрыты 2 злачынствы. Выяўлена два трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, устаноўлена месцазнаходжанне дзвюх асоб, якія знаходзіліся ў вышуку, зафіксавана 4 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 120 літраў самагонкі, 40 — брагі, 48 — спірту.

5 студзеня ў хірургічнае аддзяленне ЦРБ з траўмамі дастаўлены 14-гадовы падлетак. Устаноўлена, што пацярпелы са знаёмым хлопцам, знаходзячыся на тэрыторыі спыненага будаўніцтва бальніцы (Бам), металічным прадметам наносіў удары па цаглянай сцяне, якая ў выніку абрынулася на дзіця. Абставіны здарэння высвятляюцца.

У нядзелю ў бальніцу з нажавым пранікальным раненнем жывата дастаўлены жыхар в. Свіслач. Цялесныя пашкоджанні мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, прычыніў сабе сам з мэтай суіцыду.

РАСК

Узбуджана 6 крымінальных спраў, з якіх 2 – па фактах крадзяжу маёмасці.

Распачата справа ў дачыненні жыхара райцэнтра: дапусціў за руль свайго аўтамабіля знаёмую, якая не мела права кіравання транспартным сродкам. У выніку жанчына здзейсніла ДТЗ, прычыніўшы сабе цяжкія цялесныя пашко-джанні.

7 студзеня ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні 20-гадовага жыхара Лапіч, які з мабільнага тэлефона адправіў праз Bluetooth два відэазапісы парнаграфічнага характару на тэлефон жыхара п. Сасновы.

Справа распачата і ў дачыненні двух непрацуючых мужчын, якія незаконна захоўвалі ў аўтамабілі шпрыц з асабліва небяспечным наркатычным сродкам — ацэтыляваным опіем.

ДАI

Папярэджана 139 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі, 49 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 26 пешаходаў, якія знаходзіліся на дарогах у цёмны час без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 10 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.

З 14 па 23 студзеня праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспека дзяцей — прыярытэт для дарослых”.

АУСТ

Складзена 64 адміністрацыйныя пратаколы, суправоджана 95 цягнікоў, з якіх знята 8 правапарушальнікаў. Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб, што знаходзіліся ў вышуку.

Спецізалятар

Для працверажэння дастаўлена 40 чалавек, у тым ліку жанчына і іншагародні грамадзянін.

IАЖіРС

Складзена 2 пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем