Асіповіцкі раён: «Самае-самае 2014»:

Асіповіцкі раён: «Самае-самае 2014»:

Асіповіччына і землякі

Самае знакавае сельскагаспадарчае свята — “Дажынкі”— прайшло ўпершыню ў новым фармаце ў аграгарадку Вяззе.

Самы багаты ўраджай збожжа атрыманы філіялам “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 50,6 цэнтнера з гектара.

Самыя маштабныя змяненні ў радыёвяшчаннізамена праваднога радыё на эфірнае. Асіповічы — у ліку першых у рэспубліцы.

Самы адметны інвестыцыйны праектзапуск тэхналагічнай лініі па вытворчасці сучасных шпал на заводзе жалезабетонных канструкцый. Магчымасці абсталявання — 400 тысяч шпал у год.

Самы прагрэсіўны крок у медыцыне раёна — асваенне асіповіцкімі хірургамі манаполюснага эндапратэзіравання тазасцегнавога сустава. За год зроблена 6 такіх аперацый.

Самы багаты на вяселлі месяц — жнівень: заключана 66 шлюбаў. А найменш папулярным — верым у прыметы? — стаў май: на Асіповіччыне створана толькі 10 сем’яў.

Сама больш немаўлят нарадзілася ў кастрычніку — 60. А вось у лютым на свет з’явілася толькі 33 дзіцяці.

Самая вялікая колькасць першакласнікаў — 128 хлопчыкаў і дзяўчынак — у гарадской СШ № 1. У паралелі — 5 класаў.

Самы значны праект, рэалізаваны раённым краязнаўчым музеем — стварэнне экспазіцыі сям’і Дараганаў. Выстава ўключае больш за тры сотні эксклюзіўных прадметаў і размяшчаецца ў пяці залах. На ўрачыстае адкрыццё запланаваны візіт нашчадкаў славутага роду.

Сама больш кніг на працягу года паступіла ў гарадскую бібліятэку № 1 — 2.562 экзэмпляры. Усяго па раёне — 29.021.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем