Будзьце ўсе жывыя-здаровыя!

Будзьце ўсе жывыя-здаровыя!

На календары сіратліва гойдаецца апошні лісток, а стрэлкі гадзінніка паволі набліжаюцца да лічбы дванаццаць. У многіх дамах яркае святло, свецяцца агнямі ёлкі, грае вясёлая музыка, а з кухні плыве водар свежага печыва, што перамешваецца ў паветры з пахам мандарынаў. Радасныя гаспадары сустракаюць гасцей, а шчаслівыя дзеці ціхенька шапацяць цукерачнымі абгорткамі.

Але ёсць і іншыя дамы, менш шыкоўныя. Простыя і шчырыя, як і іх гаспадары. На іх вокнах не зіхацяць стракатыя гірлянды, туды ніхто не шле прыгожых паштовак, а пра свята нагадвае хіба што дыктар з экрана тэлевізара. У такія хаты журналісты “раёнкі” і завіталі, каб павіншаваць са святам. Заадно пацікавіліся і жаданнямі напярэдадні 2015 года.

Марыі Іванаўне Шалькевіч Дубавое стала трэцім месцам жыхарства. Нарадзілася на Смаленшчыне, маладыя гады прайшлі ў Стаўбцоўскім раёне, затым перасялілася ў наш.

SHAlkevich

Засталі іх з дачкой перад ад’ездам у Мінск, дзе самая старэйшая жыхарка Асіповіччыны і сустрэне свой  107-мы Новы год.

Бабуля ўспамінае, што даўней у вёсках любілі калядаваць. Пелі песні, хадзілі па хатах, весяліліся ад душы. Цяпер яе цягне паглядзець тэлевізар, дзе ўсё прыгожа і шыкоўна. Людзі радуюцца і смяюцца — значыць, усё добра!

Соф’я Лявонцьеўна Сібіркова настаўнічала ў Горацкім, Шклоўскім раёнах. Брат быў ваенным, паездзіў па Саюзе, а потым асталяваўся на Урале. Там і пляменнікі жанчыны з сем’ямі жывуць. А ёй лёс наканаваў нялёгкія выпрабаванні. Пераадолела, асела ў сваякоў у Забалацці. Разам лягчэй і ў смутку, і ў радасці. Новы год выклікае ў ветэрана працы толькі станоўчыя эмоцыі:

Sibirkova

— Люблю розныя святы, але яны ў радасць, калі ніякіх няшчасцяў няма. А як раней было весела! Муж меў 2 баяны: адзін прывёз з Германіі, другі — з Украіны. Вельмі любілі спяваць розныя савецкія песні. Асабліва падабалася “Ты обычно всегда в стороне”, на прыпеўкі таксама была майстрыхай. Паробім усе справы — і спяваем. Удзельнічалі ў самадзейнасці, нават ездзілі ў іншыя раёны з канцэртнымі выступленнямі.

Падабалася ёлку прыбіраць дома і ў школе. А цяпер пад бой курантаў загадваю толькі адно жаданне: каб усе былі жывыя-здаровыя.

Няхай жа так і будзе. Тым больш, што наступаючы год для Соф’і Лявонцьеўны юбілейны: на Пакровы жанчына адзначыць 90 гадоў.

Праскоўя Ільінічна Галавач усе свае 87 навагодніх свят правяла ў Пабокавічах. Тут сустрэла ўласную вясну, пайшла замуж. Побач жылі бацькі, брат з сям’ёй. Лета і заўважыць не паспела: за працай, вясковымі клопатамі адшумела квеценню ды калоссем. Неўпрыкмет падабралася і восень з першымі замаразкамі, непагаддзю. Як вырай хуткакрылых птушак праляцела паўвека сумеснага з мужам жыцця. Пахавала яго і матулю. Брат з’ехаў у Салігорск. Ды і вёска апусцела — толькі дзве бабулі засталіся на розных канцах вёскі. Але хадзіць адна да адной ужо не могуць: не тыя сілы…

Galаvach

А ўспаміны плывуць чарадою. І пра зімовыя святы ўзгадвае:

— Новы год і Каляды любіла. Раней хадзілі ў хату, дзе кантора была. Там хлопец на баяне іграў. Усе весяліліся. У брата заўсёды ёлку ставілі, дзеці прыбіралі. А цяпер — які Новы год? Хаця жаданне запаветнае ёсць: каб вярнулі сацыяльнага работніка. Без маёй Леначкі Івановай — як без рук.

Вяселле з лёгкім смуткам — такія пачуцці зведвае напярэдадні свята жыхар Зборска Пётр Рыгоравіч Зацарынны. Няма ўжо побач любай жонкі, у сыноў свае сем’і. Хоць і наведваюць, але большую частку часу даводзіцца праводзіць у адзіноце, развейваць якую дапамагаюць каты ды сабака. Чаго чакае гаспадар ад свята? Прыезду сына:

Zatsarinnyiy

— Ёлку ўжо, праўда, не пастаўлю, а вось галінку прыбяру. І цацкі ёсць на гарышчы. А колькі такіх свят сустрэлі сям’ёй! Куплялі дзецям цукеркі, рыхтавалі ім маскарадныя касцюмы. Цяпер адно жаданне загадаю ў навагоднюю ноч: каб Бог даў здароўя прайсці свой жыццёвы шлях уласнымі нагамі, не стаць абузай для дзяцей ды ўнукаў.

Новы год — любімае свята Ніны Андрэеўны Хлус:

Hlus

— Нарадзілася ў Шчыткавічах, юнацтва праходзіла на Старадарожчыне, у пасёлак Леніна прыехала ў 1957 годзе — з той пары і не выязджала адсюль. Нас у вёсцы было 19 дзевак і 22 хлопцы. Весяліліся гуртам. У матуль паціху “падбіралі” тое-сёе з прадуктаў, каб накрыць сумесна стол. Пяклі блінчыкі, клалі на пячную засланку і пускалі сабаку, а потым назіралі за ім. Ведаеце, усё спраўдзілася. Мой блін з’еў першым — у той жа год замуж пайшла. І так усе па парадку, як жывёліна прадказала. Да якога бліна сабака падыходзіў двойчы, у той дзяўчыны было 2 шлюбы.

Быў у нас свой гарманіст, вучылі хлопцаў танцаваць. А ёлку тады яшчэ не было моды ставіць. Сама рана пайшла замуж, маладой і аўдавела, дзяцей сама падымала. А цяпер вось засталася адна: усе паўміралі. Пап’ю кавы, каб не заснуць, пагляджу тэлевізар, парадуюся за іншых. Такі вось Новы год...

Новы год — свята сямейнае. Няхай жа ён увойдзе ў кожны дом, кожную сям’ю, якой бы яна ні была, — шумела мноствам галасоў ці складалася з адной бабулі і любімага ката, — са светлымі думкамі, шчырымі пачуццямі, дабром і радасцю. Бадзёрасці духа і здароўя і героям гэтага матэрыялу!

Іна ЗАСКЕВИЧ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем