Славутыя жыхары Асіповіцкага раёна. Творчы шлях мастака

Славутыя жыхары Асіповіцкага раёна.  Творчы шлях мастака

У Траццякоўскай галерэі побач з шэдэўрамі рускага мастацтва знаходзяцца карціны “Партрэт збіральніка рускага мастацтва К.Т.Салдаценкава” (1875), “Партрэт мастака Ф.А.Бруні” (1871), “Каровы” (1870), што належаць пэндзлю Апалінарыя Гараўскага. Прозвішча  недасведчанаму наведвальніку нічога не гаворыць, тым больш што і вядома аб ім не надта многа, а, між тым, ён — наш зямляк, вялікая славутасць.

Нарадзіўся мастак у збяднелай дваранскай сям’і. Гараўскія жылі ў вёсцы Уборкі Iгуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — вёска Уборак Лапіцкага сельсавета). У Апалінарыя былі яшчэ браты Iпаліт і Гіляр і сястра. Дзіцячыя гады будучага творцы прайшлі на ўлонні беларускай прыроды. Любоў да яе ён захавае ў сваім сэрцы назаўсёды.

kartina2

Ужо ў дзяцінстве спрабуе маляваць, але бацька ў 1845 годзе аддае 12-гадовага хлапчука ў Брэст-Літоўскі кадэцкі корпус. Знаходзячыся на службе, ён не забывае пра сваё захапленне. Яго заўважае начальнік — палкоўнік Бенуа, родзіч вядомага архітэктара Мікалая Лявонцьевіча Бенуа, які часта гасцюе тут. Сустракаючыся з юнаком, знаёміць з работамі рускіх дойлідаў. I Апалінарый марыць, каб таксама стаць адным з іх.

У 1851 годзе разам з палкоўнікам едзе ў Пецярбург і паступае ў Акадэмію мастацтваў. Вучыцца пейзажу ў прафесараў Максіма Нікіфаравіча Вараб’ёва — пачынальніка рускага рамантычнага пейзажу, і Фёдара Антонавіча Бруні — галавы рускага акадэмізму па класе фігуры. Юнаку ўсё цікава, яго захапляюць спрэчкі аб развіцці мастацтва. Класіцызм выдыхаўся, рушыўся. Многіх прыцягваў рамантызм. I менавіта ён пакладзе пачатак крытычнаму рэалізму. Гэты шлях пройдзе нямала перадавых мастакоў, у тым ліку Апалінарый Гіляравіч Гараўскі. Але пошукі шляхоў творчасці яшчэ наперадзе.

У 1852 годзе едзе дадому на летнія канікулы з вялікай задумай. Ва Уборку тады амаль не паказваўся дома. З першымі промнямі сонца ішоў у лес або на луг, рабіў накіды і кожны раз па-новаму здзіўляўся прастаце і велічы прыроды роднага краю.

Праз год крытык А.Майкоў у часопісе “Отечественные записки” партрэт епіскапа Вайткевіча, напісаны А.Гараўскім, назваў выдатным. Многія яго карціны ў гэты час дэманструюцца на розных выставах, дзе атрымліваюць залатыя і сярэбраныя медалі.

Але ён, як і раней, наведвае родныя мясціны, дзе чэрпае натхненне для работы над пейзажамі. Сваімі ведамі дзеліцца з братам Iпалітам, якога таксама захапляе маляванне з натуры. Апошні ў пачатку 60-х гадоў, пасля заканчэння вучобы Апалінарыя — бацька не мог вучыць дваіх адначасова — таксама паступае ў Акадэмію мастацтваў. Пазней тут вучыцца і Гіляр.

1853 год. А.Г.Гараўскі атрымлівае права канкурыраваць на Вялікі залаты медаль. У якасці праграмы яму зацвердзілі дыпломны пейзаж “Від каля Пскоўскай губерні”. Едзе туды. Раней сюды перасяліўся Бенуа, і Гараўскі часта наведвае іх дом, дзе  сустракаецца з дачкой палкоўніка, якая пазней стане яго жонкай. За дыпломную карціну яму прысудзяць залаты медаль I ступені і званне класнага мастака. Гэта давала права на паездку за мяжу, але мастак вырашыў нікуды не ехаць. Упарта працуе тут: піша з натуры, робіць накіды, эцюды. Мастак стварае “Від у маёнтку Кушалева-Безбародка “Краснапольцы” Пскоўскай губерні, “Ліпы”, “Пейзаж з каровамі” (1857). Выконвае і заказныя партрэты.

У пачатку 50-х гадоў ён сустракаецца ў Пецярбургу з Паўлам Міхайлавічам Траццяковым. Завязваецца дружба на ўсё жыццё, зямляк дапамагае вядомаму мецэнату ў пошуках і набыцці твораў жывапісу. Збіральнік высока цаніў Гараўскага. Iх перапіска са-брана ў зборнік “Пісьмы мастакоў Траццякову” (1856-1869 і 1870-1879 гг).

У 1857 г. піша “Бераг ракі Свіслач”, шматлікія віды ваколіц крэпасці Бабруйска, “Яўрэй, які моліцца”, заканчвае першы варыянт карціны “Старэнькая, якая моліцца”. Яму пазіравала сялянка з Уборка.

У 1858 г. Гараўскі выязджае за мяжу, адкуль вяртаецца з цэлым стосам сваіх работ.

У 1860 годзе ў вёсцы Брадок Мінскай губерні, дзе жыве сястра, піша карціну “На Радзіме”, якую набывае Траццякоў.

Праз год прадстаўляе акадэмічнаму савету дзве карціны і 90 эцюдаў. Сярод іх — “Старэнькая, якая моліцца”. Атрымлівае званне акадэміка. Выстаўляецца з поспехам у Парыжы і Бруселі.

У 1869 годзе Акадэмія мастацтваў пасылае Гараўскага на Украіну і Беларусь “для довершения своего образования и производства картин из народного быта сроком на 3 года, выделив ему на содержание по 300 рублей в год”.

Тады ён пісаў з Бабруйскага павета: “Путешествуя с ранней весны, я занимался съемкой этюдов с натуры из русской природы и изучением коров, телят, овец и типичных фигур, чтобы соединить пейзажный род с фигурами и животными. И в июле месяце, писавши с натуры весьма характерное известное “Пинские болота”, от сырой почвы, зелени и тамошнего воздуха незаметным образом получил лихорадку и ревматизм в правой ноге. Так что принужден был оставить начатую работу и, вылечившись, опять занялся новыми материалами, поэтому и отстал от задуманного мною дела, которое при здоровье постараюсь всеми силами вознаградить. И тогда буду иметь честь и удовольствие представить Вашему превосходительству и совету Академии художеств труды свои на благоусмотрение, а в настоящее время буду заниматься до тех пор, пока холод не прогонит меня”.

У 1868 г. піша пейзажы “Пінскія балоты”, “Рака Бярэзіна”, “Свіслач”, “Партрэт невядомай у чорнай сукенцы”. Потым пачынае збіраць матэрыял для свайго вядомага палатна “Балота”, для чаго выязджае ў самыя глухія дрыгвяністыя месцы.

У 1882-1887 гадах Апалінарый працуе вы-кладчыкам жывапісу ў Вышэйшай мастацкай школе пры Акадэміі мастацтваў.

У 1883 годзе пецярбургская газета “Новости” піша: “Акадэмік Гараўскі выставіў усяго толькі аднаго “Селяніна”, але затое такога цікавага”. А перад гэтым былі “Iтальянскі пейзаж з горным возерам”, карціны, напісаныя ў маёнтку “Зачарэнне”, партрэты рэктара акадэміі жывапісца Ф.А.Бруні, кампазітараў Глінкі і Даргамыжскага.

Да канца 90-х гадоў творчасць Гараўскага пераходзіць да шырокага, абагульняючага пісьма. “Пераважна не на дэталёвасць, а на вернасць моманту…” — піша ён Траццякову. Што пацвярджаецца карцінамі “Восень” і “Час жыць”, прадстаўленых у 1890 годзе.

Гэта — адны з апошніх работ чалавека, які прайшоў творчы шлях ад акадэміста да мастака крытычнага рэалізму. Да канца сваіх дзён ён не губляў сувязі з Беларуссю. Памёр у 1900 годзе ў маёнтку Кірылавічы, што непадалёк ад Пецярбурга.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость