Сельскі сход у Асіповіцкім раёне: на ўсялякі пажарны выпадак. I не толькі

Сельскі сход у Асіповіцкім раёне: на ўсялякі пажарны выпадак. I не толькі

Пасёлак Ялізава. У яго, як і ў іншых населеных пунктах раёна, нямала праблем, але сустрэча, якая прайшла днямі ў Доме культуры, прысвячалася першараднай — бяспецы чалавечага жыцця, шукаць шляхі вырашэння якой магчыма толькі “ўсёй грамадой”. Менавіта таму арганізатар — райаддзел па надзвычайных сітуацыях — прапанаваў і правесці сельскі сход, на якім жыхары пасёлка маглі не толькі атрымаць актуальную і шматпланавую інфармацыю ад прадстаўнікоў улады, службаў вобласці і раёна, а і проста пагутарыць з імі.

У пачатку сустрэчы, кіруючыся прынцыпам “лепш адзін раз убачыць”, арганізатары прадэманстравалі ўдзельнікам відэафільм пра страшныя наступствы пажараў і нядбалага стаўлення да ўласнай бяспекі не толькі асоб асацыяльных паводзінаў, але і многіх добрапрыстойных грамадзян.

На ключавым пытанні супрацьпажарнай бяспекі акцэнтаваў увагу прысутных і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, які адзначыў, што праца з насельніцтвам — не даніна традыцыям, а важная частка дзейнасці пажарных: “Асноўная задача сённяшняга сельскага сходу — працяг фарміравання культуры бяспекі. Добра, што ў зале і дзеці: навучаны бяспечным паводзінам з юных гадоў стане больш адказна ставіцца да бяспекі сваёй і блізкіх. Дастукацца да дарослых, асабліва калі сфарміраваны небяспечныя звычкі, значна складаней, але неабходна”.

Начальнік РАНС Iгар Логвін агучыў несуцяшальную статыстыку: сёлета ў рэспубліцы адбылося 6.428 пажараў, у якіх загінула 676 чалавек, у тым ліку 13 дзяцей. На “рахунку” нашага раёна 6 ахвяр у 53 пажарах, з якіх 19 узнікла з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, 11 — па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі пячэй, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад, 8 — электрасетак і электраабсталявання.

Дарэчы, праведзеная напярэдадні праверка выявіла парушэнне норм пажарнай бяспекі і ў некаторых домаўладаннях Ялізава, аб чым красамоўна сведчылі фота на мультымедыйным экране.

Denis-Tolkach-pozharnyiy

Сельскі сход — мерапрыемства інтэрактыўнае, насычанае жывымі зносінамі. Нярэдка ўсплываюць і надзённыя пытанні. Вось і са слоў пасялкоўцаў высветлілася, што ў пажаранебяспечнай хаце жыве нямоглая жанчына-інвалід з братам, які злоўжывае алкаголем, а іх праблемамі ніхто, у тым ліку мясцовая ўлада і сацыяльныя службы, не цікавіцца. Запрошаны ў залу старшыня сельсавета Аляксандр Ждановіч сітуацыю пракаменціраваў невыразна, але запэўніў землякоў, што самыя дзейсныя меры будуць прыняты ў бліжэйшы час.

Акрамя пажарнай, на сходзе асвятляліся і іншыя асноўныя аспекты бяспекі: на пытанні наконт крымінагеннай абстаноўкі адказалі намеснікі пракурора раёна і начальніка РАУС Генадзь Баршчэўскі і Рустам Хандамаў, аб правілах безаварыйнага выкарыстання газу нагадаў майстар раёна газазабеспячэння філіяла РУП “Магілёўаблгаз” Алег Рыжкавец.

Першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Лакіза асобна адзначыў, што пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, неакуратных паводзін на лёдзе. I ўзгадаў, што папярэджанню надзвычайных сітуацый з падобнымі наступствамі прысвечана рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год!”, якая з 8 па 27 снежня праходзіць і ў нашым раёне. У чарговы раз заклікаўшы прысутных засцерагчы сябе і блізкіх з дапамогай аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка — недарагога і эфектыўнага прыбора, які выратаваў ужо не адно жыццё.

Асаблівая ўвага — бяспецы дзяцей і недапушчальнасці пакідання іх без нагляду: 70% загінуўшых у пажарах малых апынуліся з агнём адзін на адзін. Рабятам, якія прыйшлі на сельскі сход, супрацоўнікі РАНС уручылі памяткі з пра-віламі паводзінаў у выпадку ўзнікнення пажару ці іншых надзвычайных сітуацый і тэлефонамі службы выратавання: добра вядомых 101, 112 і пакуль нязвыклым — 911. А яшчэ ялізаў-скім хлапчукам і дзяўчынкам пашанцавала ўбачыць пажарную машыну ў справе: магутныя бруі пены ў адно імгненне залілі дэманстрацыйную пляцоўку, чым выклікалі захапленне юных гледачоў і дарослых.

Алена ЛЕПЛЯНIНА-КУБАР.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем