Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

З дапамогай грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, якія існуюць пры сельсаветах, за студзень-снежань працаўладкаваны 61 чалавек.

На тэрыторыі Татаркаўскага сельсавета знаходзіцца 8 пустуючых дамоў. Рыхтуюцца дакументы на ліквідацыю дзвюх пабудоў. У апошні час тут пазбавіліся ад 5 несанкцыянаваных сметнікаў, часткова замянілі агароджу на могілках, палепшылі вулічнае асвятленне.

Ёмістасць тэлефонных сетак раёна складае 24.172 нумары: 17.143 — у горадзе, 7.029 — на сяле. З 16 снежня асіпаўчане могуць падключаць дадатковыя каналы на паслугі эфірнага тэлебачання.

Свята, прымеркаванае да 40-годдзя з дня ўтварэння і 10-годдзя з дня атрымання звання “ўзорны”, заўтра адзначыць цымбальны аркестр дзіцячай школы мастацтваў № 1. Яно пачнецца ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку ў 15.30.

У раённым цэнтры народных рамёстваў праходзіць калядная выстава, на якой прадстаўлены работы народных майстроў па лоза- і саломапляценні, ткацтву, вышыўцы, кераміцы.

Грамадскае харчаванне райспажыўтаварыства прадстаўлена пяццю аб’ектамі, тавараабарот якіх за 11 месяцаў склаў 809 мільёнаў рублёў. Уласнай прадукцыі выраблена на  917,2 мільёна.

Як паведамілі ў КДУП ЖКГ “Адзіны разліковы цэнтр”, сума пратэрмінаванай запазычанасці землякоў за жыллёва-камунальныя паслугі па 2.364 асабовых рахунках на 1 снежня склала 501 млн рублёў. Толькі “Райсэрвісу” за аказаныя паслугі кліенты не заплацілі 377 мільёнаў. АРЦ нагадвае, што паказанні лічыльнікаў неабходна перадаваць па тэлефонах 115, 24-5-87 і 24-0-19 з 10 па 25 чысло.

Рэстаран “Юбілейны” распачаў правядзенне пераднавагодніх вечароў. Адпачываючым прапануецца святочнае меню са стравамі, аформленымі па-святочнаму. Сярэдні кошт аднаго заказу —  350 тыс. рублёў. Сустрэча Новага года ў “Юбілейным” будзе каштаваць даражэй: у госці прыйдуць Дзед Мароз, Снягурка і іншыя казачныя персанажы.

Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з 23 снежня дае старт навагоднім ранішнікам у школах — заяўкі на паслугу атрыманы яшчэ ў кастрычніку. Дзед Мароз і Снягурка са сваімі віншаваннямі прыйдуць на святочны “агеньчык” і да ветэранаў педагагічнай працы. А з 22 чысла ў РЦТДіМ пачынаецца традыцыйная калядная выстава дзіцячых работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Гандлёвыя кропкі горада і раёна вядуць актыўны продаж навагодніх падарункаў. Усе крамы ААТ “Гандаль” зрабілі для пакупнікоў салодкасцей прыемныя скідкі. Магазінам “Цэнтральны” ўжо рэалізавана насельніцтву розных ласункаў на 280 млн рублёў. У асноўным гэта прадукцыя “Камунаркі”.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем