Асіповічы: зваротная сувязь

Асіповічы: зваротная сувязь

На адзіных днях інфармавання, якія на Асіповіччыне штомесячна праводзяцца інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі райвыканкама, землякі задаюць нямала разнастайных пытанняў. Вось адказы на некаторыя з іх.

Iгар ТРАЦЯК, дырэктар ДУКВП “Водаканал”:

— Наконт бурэння свідравіны ў раёне дома  № 5 па завулку Першамайскім у Татарцы ў сувязі з перасыханнем калодзежа паведамляем, што зараз такой тэхнічнай магчымасці няма. Заяўка на выдзяленне сродкаў дзеля вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва там се-так водаправода будзе разгледжана пры фарміраванні райбюджэту на 2015 год.

Сяргей СКАВЫШ, дырэктар філіяла Аўтапарк № 19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”:

— З 1 студзеня на зімовы перыяд па серадах уранку і вечарам будзе арганізаваны заезд у в. Смык аўтобусаў, якія ходзяць па маршрутах  Асіповічы-Градзянка і Асіповічы-Пагарэлае.

Аляксандр СIЛЬЧАНКА, галоўны ўрач УАЗ “Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца”:

— Для паляпшэння даступнасці аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву з 8 снежня ў ФАПе в. Каменічы дадаткова двойчы на тыдзень вядзе прыём урач агульнай практыкі. Заяўка на размеркаванне туды медыка пададзена, пасля прыбыцця фельчара ў будучым годзе ФАП будзе ўкамплектаваны.

Аляксандр МАСЛАЎ, дырэктар ДУКВП “Райсэрвіс”:

— Рамонт арэляў на дзіцячай пляцоўцы для гульні ў парку імя 50 гадоў Кастрычніка па вул. Абросімава выкананы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость