Выратавалі белую прыгажуню

Выратавалі белую прыгажуню

Першая снежаньская нядзеля стала асаблівай у лёсе лебедзя, які жыў на Асіповіцкім вадасховішчы. За пару дзён да гэтага птушка сутыкнулася з ледзяной стыхіяй і дастаткова моцна параніла крыло. Яна не магла ўзляцець і білася аб лёд. А яшчэ, мяркуючы па слядах, якія былі знойдзены вакол лебедзя, да яго спрабавала падабрацца драпежніца-ліса…

lebed-osipovichi

Урэшце белую прыгажуню, якая адчайна змагалася за жыццё, выратавалі жыхары вёскі Азярышча: забралі лебедзя да сябе. Спецыяльнай службы ратавання жывёл і птушак у нас няма, таму грамадзяне пачалі тэлефанаваць у больш-менш падыходзячыя інстанцыі. Тыя некалькі дзён, што белая прыгажуня жыла ў людзей і чакала рашэння, яна харчавалася хлебам і выпіла цэлае вядро вады. І нават пачала падпускаць да сябе гаспадара дома.

Часткова вырашыць лёс лебедзя дапамаглі супрацоўнікі Асіповіцкай міжрайінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету. Яны арганізавалі сустрэчу жыхароў Азярышча, якія выратавалі птушку, з прадстаўнікамі базы адпачынку «Экзотыка», што знаходзіцца ў Бабруйскім раёне. Там ёсць свой невялікі прыватны заапарк, і менавіта туды ў нядзелю перадалі гэтую велічную птушку.

Лебедзя ўжо агледзелі ўрачы — перспектывы добрыя: пашкоджанае крыло хутка загоіцца. Не будзе сумаваць птушка і ў адзіноце: асіповіцкую «дзяўчынку» ўжо чакаў на Бабруйшчыне лебедзь-«хлопчык». Пакуль яны жывуць у стайні, а як пацяплее, адправяцца на мясцовае возера.

Марыя ТАЛЕЙКА. Фото автора.

Последние новости

Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 13 июня для всех знаков Зодиака

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем