Экалогія + гісторыя

Экалогія + гісторыя

Навакольнае асяроддзе паступова мяняецца — гэта відавочна. І ў найбольшай ступені перамены адчуваюцца на тэрыторыях, дзе чалавекам вядзецца нейкая дзейнасць: здабываюцца карысныя выкапні, разворваецца глеба, узводзяцца будынкі. Аднак і тут не ўсё проста. Па нейкіх прычынах прыярытэты гаспадарчай дзейнасці могуць змяняцца, і месцы, дзе некалі бруіла жыццё, зноў ахутвае прыродная цішыня. Праходзіць зусім няшмат часу, і колішнія сляды прысутнасці чалавека знікаюць назаўсёды…

камни надпись на камне Мачинск

Наглядны прыклад такога “кругавароту” даюць вёскі, колькасць якіх паступова скарачаецца. Увогуле, гэта натуральны працэс, і тут нічога змяніць немагчыма, а вось захаванне памяці пра знікшыя паселішчы — справа іншая. І дапамагчы ў гэтым можа тая самая прырода.

Прыблізна ў двух кіламетрах ад вёскі Ягаднае ў свой час існавала вёска Мачынск. Як і многія іншыя ўдаленыя паселішчы, яна не мела перспектыў развіцця, і калі апошнія жыхары перабраліся з яе “бліжэй да цывілізацыі”, непатрэбныя больш пабудовы былі зруйнаваны, садовыя дрэвы выкарчаваны, а выслабаненыя землі пушчаны ў сельгасабарот. Аднак нядаўна нехта з былых мачынцаў ці іх нашчадкі замацавалі на камяні, які ляжыць на ўскрайку прылягаючага да месца колішняй вёскі леса, памятны знак. Міні-мемарыял атрымаўся зусім просты — з эмаліраванай бляхі, замацаванай на шурпатай паверхні валуна звычайным бетонам. Сам па сабе ён не мае асаблівых мастацкіх вартасцей, але пры гэтым надзіва гарманічна ўпісваецца ў акаляючы пейзаж і пакідае вельмі моцнае ўражанне.

Паболей бы такога крэатыву ў зносінах чалавека з прыродай!

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем