Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 24 па 30 лістапада раскрыты крадзеж, выяўлена месцазнаходжанне 3 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку, у в. Смык знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, зарэгістравана тры паведамленні пра крадзяжы асабістай маёмасці, у доме пенсіянера з в. Зборск выяўлена і канфіскавана 40 літраў самагоннай брагі.

У в. Троіцкая 26 лістапада ў 12.40 пры ачыстцы пажарнага рэзервуара знойдзены 120 мм мінамётны снарад часоў вайны, які на наступны дзень быў знішчаны групай размініравання в/ч 5527 на палігоне «Рэпішча».

Прыняты меры да затрымання 49-гадовага ялізаўчаніна, які 30 лістапада збег з дому пасля таго, як у стане алкагольнага ап’янення пагражаў жонцы нажом і выказваў пагрозу забойствам.

РАСК

Распачата 14 крымінальных спраў, з якіх 8 — па фактах крадзяжоў і 2 — за захоўванне асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.

Устаноўлена асоба, што раней скрала ў памяшканні банка горада дакументы, наяўныя грошы і банкаўскую карту ў пенсіянера з в. Цяплухі. Ёю аказалася  34-гадовая непрацуючая жыхарка в. Гольчыцы Слуцкага раёна, у дачыненні якой распачата справа. Прыняты меры па вышуку і затрыманню зладзейкі.

Папярэджанне аб крымінальнай адказнасці не спыніла грамадзяніна, які ў ліпені, маючы намер на загадзя лжывы данос аб здзяйсненні злачынства, падаў заяву аб крадзяжы яго аўтамабіля “Форд Мандэа” з пляжа каля в. Каўгары. 24 лістапада ў дачыненні лгуна ўзбуджана крымінальная справа.

ДАI

Папярэджана 190 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 4 нецвярозыя вадзіцелі,  74 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 12 пешаходаў. Адбылося 10 ДТЗ.

У ноч на 29 лістапада нецвярозы вадзіцель «Нісана» сутыкнуўся з аўтамабілем ВАЗ пад кіраваннем інспектара ДПС ДАI, што рухаўся ў спадарожным напрамку па вул. Сташкевіча. Машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

АУСТ

Складзена 58 адміністрацыйных пратаколаў, канфіскавана 80 л самагоннай брагі, знойдзена асоба, што знаходзілася ў вышуку, у спецізалятар дастаўлена 4 чалавекі, суправоджана 64 цягнікі, з якіх знята 7 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

Спынена 10 парушэнняў ПДР, 4 факты распівання спіртных напояў, 3 дробныя крадзяжы і хуліганства.

РАНС

У выніку пажару, які здарыўся 30 лістапада ў САТ «Ясень», агнём пашкоджаны дах і маёмасць мансарднага паверха дачнага дома.

IАЖіРС

У межах горада выяўлена парушэнне правілаў палявання з прыкметамі крыміналу.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем